Хвала Хрысту! Не буду хлусіць, калі скажу, што заўсёды рада сустрэчы з Вамі. Бо калі я рыхтую матэрыялы ў рубрыку, то разам з Вамі даведваюся шмат цікавага і карыснага. Разам з Вамі планую справы і раблю нейкія маленькія адкрыцці для сябе. Радкі, паверце, шчырыя. Што датычыцца матэрыялаў ліпеньскай рубрыкі, магу толькі сказаць, што пры жаданні Вы можаце вывучыць яшчэ адну мову або паглыбіцца ў чытанне і нават атрымаць ацаленне! Зацікавіла? Тады сустрэнемся на ліпеньскім планаванні месяца.
ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ: “Калі хто сл...
Хвала Хрысту! Зноў мы сустракаемся на старонках газеты ў рубрыцы “На скрыжаванні”. Пра што цікавае можна даведацца на гэты раз? У нашай чэрвеньскай рубрыцы – добрыя людзі, якія заслугоўваюць увагі, добрая песня, кніга, магчымае планаванне спраў і некалькі радкоў напрыканцы. Што ж, з Богам!
ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ: “Хто не любіць брата свайго, якога бачыць, не можа любіць Бога, Якога не бачыць” (1 Ян 4, 20). Аснова ўсяго – любоў да Бога. У гэтым выказванні – глыбокі сэнс спазнання Усявышняга. Чалавеку амаль заўсёды патрэбны доказы замест даверу...
Хвала Хрысту! Вітаю Вас у чарговай моладзевай рубрыцы “На скрыжаванні”. Чамусьці хочацца спадзявацца, што матэрыялы гэтай рубрыкі чытае не толькі моладзь (або хоць яна), але і старэйшыя людзі, якія хочуць развівацца духоўна. Калі Вы гатовы, дык давайце з бадзёрасцю працягнем свой шлях па дарозе Жыцця. Няхай ён будзе часам нялёгкім, але разам мы зможам пераадолець многія цяжкасці. Калі я аднойчы паскардзілася брату, што “ўсё дрэнна, невыносна дрэнна, так, што нават не магу…”, ён спакойна спытаў ў мяне: “Усё не так, як ты хочаш?”. У г...
Пахвалёны Езус Хрыстус! Прыйшлі такія часы, калі моладзь увесь час “цягнуць за каўнер”. Яна ж лічыць, што многія рэчы не маюць сэнсу. І ўпарта даказвае свой пункт гледжання, нават не спрабуючы пашукаць ісціну. А навошта? Лягчэй згадзіцца са стэрэатыпам і так крочыць па жыцці. Але, мабыць, гэта не зусім правільна. Некаторыя бачаць у гэтым праблему.
Да касцёла на скейтбордзе Цяпер нават частка святароў нестандартнымі спосабамі імкнецца, напрыклад, прыцягнуць увагу моладзі да наведвання касцёла. Бо тая лічыць: “галоўнае, што Бог жыве ў сэрцы”. ...
Пахвалёны Езус Хрыстус! Як і дамаўляліся, мы сустракаемся з Вамі ў першую нядзелю месяца на старонках “Слова Жыцця” ў моладзевай рубрыцы “На скрыжаванні”. Сёння паспрабуем падвесці вынікі месяца і нешта для сябе вызначыць на наступны прамежак часу. Нешта пачуць, убачыць, паглядзець, што ўзбагаціць нас духоўна. У мінулай рубрыцы вялася гаворка аб тым, што нам неабходна працаваць над сваімі слабымі месцамі. Бо яны ёсць у кожнага. А слабасць – гэта схільнасць да спакусы, звычка, якая ў выніку вядзе да граху. Калі паглядзець слабасці прама ...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч