Хвала Хрысту! Пачну з радаснай весткі. Вельмі прыемна, што пачынаюць прыходзіць Вашыя водгукі. Віталій Валюк з Гродна даслаў ліст са сваімі думкамі. Нагадваю, што прадметам разважанняў у мінулым месяцы было пытанне, ці кіруюць намі стэрэатыпы, як мы ставімся да сябе і ці змяняецца з часам наша стаўленне да нечага. Прапаную Вашай увазе роздум нашага чытача. Аб стаўленні да сябе: “Як я да сябе стаўлюся? З пункту гледжання веры, – як да дзіцяці Божага. Я разумею і прымаю, што я слабы, што маю патрэбу ў пастаянным развіцці, прыкладзе з боку грамадства”. &...
Хвала Хрысту! Вітаю ўсіх чытачоў на старонках газеты “Слова Жыцця” ў рубрыцы “На скрыжаванні”. На парозе красавік. Растаў апошні снег і прыгрэла ласкавае сонца. Спадзяюся, настрой у Вас бадзёры, а сілы адноўленыя. Усё гэта патрэбна сапраўднаму хрысціяніну – вясёламу і поўнаму сіл. У гэтым месяцы паразважаем з Вамі над адносінамі да жыцця, свету і сябе, а таксама над даволі цікавым пытаннем аб Божай волі. Ці ўсё, што робіцца ў свеце, адбываецца па жаданні Бога? Вы даведаецеся аб тым, чаму ружы не з’яўляюцца паказчыкам кахання і як не абяднець, заўсёды адда...
Хвала Хрысту! Віншую Вас, мае паважаныя Чытачы, з трохгоддзем існавання ў газеце “Слова Жыцця” моладзевай рубрыкі “На скрыжаванні”. Некаторых з Вас я ведаю асабіста, некаторых ніколі не бачыла. Незалежна ад гэтага кожнаму кажу асабістае “дзякуй”. Разам з Вамі мы сутыкаемся з цяжкасцямі, разважаем і нешта вырашаем, плануем, ведаем, што мы не адны – нас шмат. І разам мы можам многае. Вялікую справу робіць газета – наш з Вамі пасрэднік у дыялогу жыцця. Я ўдзячна ўсім супрацоўнікам, якія задзейнічаны ў справе распаўсюджвання Слова. Гэта рэдактары газеты, карэ...
Хвала Хрысту! З Новым годам! Духоўнай моцы і Божага бласлаўлення на кожны дзень! Вітаю ўсіх Чытачоў і запрашаю на сустрэчу з чарговым выпускам моладзевай рубрыкі “На скрыжаванні”. У студзені нас чакае падарожжа па завулках душы: будзем шукаць унутры сябе эгаізм. Пасля, знайшоўшы, узважым яго на вагах свайго сумлення. А потым паспрабуем “адарваць” кавалачак сябе, каб пачаставаць іншых. Зацікавіла? Гайда са мной! З Богам. †
Хвала Хрысту! Апошняя наша сустрэча ў гэтым годзе, паважаныя Чытачы. Я вельмі ўдзячна Вам за тое, што Вы нястомна працягваеце знаёміцца з артыкуламі рубрыкі “На скрыжаванні”. Гэта натхняе і надае сіл. З вялікай радасцю пазнаёмлюся з Вамі, выслухаю заўвагі і прапановы. Тым больш, што ў лютым мы адзначым трохгоддзе існавання рубрыкі на старонках газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваю Вас да канструктыўнай крытыкі. Найбольш актыўныя чытачы будуць адзначаны прызамі. Стымулюе? Спадзяюся на гэта. Пішыце на адрас рэдакцыі або на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч