Хвала Хрысту! Паважаныя Чытачы, вітаю Вас на старонках газеты “Слова Жыцця” ў рубрыцы “На скрыжаванні”. Сёння паразважаем над братэрскімі адносінамі. Даведаемся, чаму ўсё трэба дзяліць па-братэрску і чым карысны поціск рукі. Колькі часу на сон адводзяць святыя і як хутчэй дасягнуць неба. Спадзяюся, сумна не будзе. Заахвочваю да каментарыяў. Актыўныя будуць узнагароджаны. З Богам! †
Хвала Хрысту! Вітаю Вас, паважаныя Чытачы, на старонках газеты ў рубрыцы “На скрыжаванні”. Кожнаму асабіста кажу шчырае дзякуй за тое, што знаходзіце час для моладзевай рубрыкі, а значыць, яна патрэбна і таму жыве. Адносна шчырасці, дарэчы. У гэтым нумары даведаемся пра тое, каго называюць фарысеямі і як навучыцца кіраваць сваімі пачуццямі. Паразважаем, навошта кожны дзень рабіць рахунак сумлення і пры якіх абставінах памірае вера. Адразу заахвочваю да каментарыяў. Актыўныя чытачы будуць узнагароджаны. З Богам! †
Хвала Хрысту! Рада зноў вітаць Вас, паважаныя Чытачы, на старонках газеты ў рубрыцы “На скрыжаванні”. Мы разам сустрэнем гэтую восень і сплануем яе пачатак у разрэзе духоўнага развіцця. Самаўдасканаленне, як прыемны парфум – каб падтрымліваць вакол сябе чароўны пах, трэба перыядычна распыляць на сябе флакон. Інакш эфект можа застацца незаўважным. Таму духоўны рост – гэта канчатковая мэта кожнага нашага з Вамі прыпынку на скрыжаванні жыцця. Сёння паразважаем аб тым, як праяўляецца шчодрасць, навошта людзі ахвяруюць сабой дзеля іншых і ...
Хвала Хрысту! Вітаю я, вітае месяц ліпень. Наперадзе самы цёплы месяц лета. Сябры, жадаю Вам выкарыстаць яго на поўную моц! І адпачыць патрэбна, і папрацаваць. Як у народзе кажуць, не сякера корміць мужыка, а ліпеньская праца. Сёння разважаем аб тым, якога ўраджаю можна дачакацца, напаўняючы жыццёвы кошык рознымі скарбамі, чым прывабны спорт, а таксама ці патрэбна сачыць за сваёй знешнасцю. Адразу заахвочваю да каментарыяў у рубрыцы. Актыўныя чытачы будуць узнагароджаны разнастайнымі прызамі. З Богам! †
Хвала Хрысту! У Паўночным паўшар’і зараз распачалася зіма, а ў нас – лета. Яшчэ адно лета ў нашым жыцці. А ці гатовыя мы, увогуле, да пачатку нечага ў сваім жыцці? Бо, калі за плячыма мноства незавершаных спраў, гэта наўрад ці прынясе радасць. У чэрвені зоймемся з Вамі жыццёвай граматыкай: будзем выпраўляць памылкі і расстаўляць знакі прыпынку. Паразважаем наконт працы і паспяховасці. Засяродзім увагу на мітусні свету. Напрыканцы – біяграфія святога Антонія, да якога мы часта звяртаемся, калі нешта згубілі. Адразу заахвочваю да каментарыя...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч