Малітва на кожны дзень (20)

 |  Рэдакцыя  |  Езу, Ты гэтым займіся!
Малітва на Вялікі пост
    Пане Езу Хрыстэ, які прыняў лёс зярнятка пшаніцы, што падае ў зямлю і памірае, каб прынесці багаты плён. Ты запрашаеш нас пайсці такім жа шляхам, калі кажаш: “Хто любіць жыццё сваё, загубіць яго, а хто ненавідзіць жыццё сваё на гэтым свеце, захавае яго для вечнага жыцця”. Дапамажы нам у гэтым Вялікім посце не толькі спадарожнічаць Табе высакароднымі думкамі, але і прайсці гэтую дарогу сэрцам, нават больш – канкрэтнымі ўчынкамі штодзённага жыцця. Падтрымай у тым, каб увайсці на шлях крыжа цалкам і назаўсёды на ім застацца. Вызвалі ад страху перад высмейваннем з боку іншых, ад боязі, што жыццё можа выслізнуць ад нас, калі не схопім усё, што нясе. Паспрыяй у выкрыцці спакусаў, якія абяцаюць шчаслівае жыццё, але сваімі ілюзіямі канчаткова пакідаюць у нас пустату і расчараванне. Дапамажы не хацець завалодаць жыццём, але аддаваць яго. Няхай, спадарожнічаючы Табе на шляху пшанічнага зярнятка, знойдзем у “страце жыцця” дарогу любові, якая сапраўды дае жыццё ў дастатку.
   Амэн.
#
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top