Малітва на кожны дзень (3)

 |  Рэдакцыя  |  Езу, Ты гэтым займіся!
Малітва праз заступніцтва
    св. Блажэя

    Усемагутны, Вечны Божа! З жывой верай і пашанай я ўсхваляю Тваю Боскую веліч і кланяюся Табе, а таксама прашу з дзіцячым даверам Тваіх ласкаў і міласэрнасці. Асвяці змрок майго розуму промнем Твайго святла і распалі маё сэрца агнём Тваёй боскай любові, каб я мог сузіраць вялікія цноты і заслугі св. Блажэя, і так, як ён, пераймаць жыццё Твайго Боскага Сына. Прашу Цябе таксама аб ласцы ... праз заслугі і заступніцтва гэтага магутнага духоўнага памочніка, святога Блажэя. “Будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі”. Выслухай ласкава гэтыя словы, калі яны пойдуць на большую хвалу Тваю і на збаўленне душы.
   Амэн.
Малітва праз заступніцтва св. Агаты
    Усемагутны Божа, няхай нам выпрасіць Тваю міласэрнасць святая Агата, панна і мучаніца, якая падабалася Табе, дзякуючы мучаніцтву і прысвечанай Табе чыстасці. Праз заслугі святой Агаты, нашай заступніцы, просім Цябе, Божа, узмацняй нас, каб мы ніколі не палохаліся цяжкасцей і болю, але каб наша любоў умацаваная ў цярпенні, як у агні разагравала сэрцы іншых і вяла нас да Цябе.
    Усемагутны Божа, няхай святая Агата заступаецца за нас і нашых блізкіх, выпрошае нам патрэбныя ласкі, апекуецца намі і асцерагае ад усякай небяспекі. Праз Хрыста, Пана нашага.
   Амэн.
#
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top