• Роздум
  • Езу, Ты гэтым займіся!

30 снежня, 2016

Малітва на кожны дзень (17)

Рэдакцыя
Малітва на Новы год     Усемагутны Божа, просім аб бласлаўленні на Новы 2017 год. Не ведаем, што нас у ім чакае, якія радасці і цярпенні перажывём. Але ўпэўнены, што тым, хто Цябе любіць, усё выходзіць на карысць. Ойча міласэрны, Ты мілуеш сваіх дзяцей, ведаеш пачатак, трыванне і канец людскога жыцця, вядзеш усіх праз час у вечнасць. Дазволь быць побач, верна ісці па дарозе запаведзей, каб у моцы спакойна і верна рабіць тое, што Табе падабаецца і нам належыць, з пакорай пераносіць тое, што спасылаеш. Прагнем распачаць гэты год у любові. Хочам застацца Табе вернымі. Не дазвол...

04 снежня, 2016

Малітва на кожны дзень (16)

Рэдакцыя
Малітва на Адвэнт     Усемагутны Божа, забяры ад мяне ўсе высакамерныя думкі, жаданне ўласнай хвалы, зайздрасць, прагнасць, абжорства, ляноту і распуснасць, пачуццё гневу, жаданне помсты, хаценне няшчасця іншым або радасць з гэтай прычыны, адчуванне асалоды ад злосці і гневу бліжніх ці задавальнення ад абвінавачвання і зневажэння кагосьці няшчаснага і абяздоленага. Ва ўсіх маіх дзеяннях, словах і думках адары мяне, добры Божа, сэрцам пакорным, сціплым, ціхім, згодным, цярплівым, міласэрным, ласкавым, чулым і літасцівым, каб я спазнаў Святога Духа. Дай мне сапраўдную веру, мо...

06 лістапада, 2016

Малітва на кожны дзень (15)

Рэдакцыя
Малітва за сям'ю     Божа добры і міласэрны, аддаём у Тваю апеку наш дом, сям’ю і ўсё, што маем. Бласлаўляй нас, беражы ад усяго злога, ахоўвай у небяспецы, захоўвай ад няшчасця, умацоўвай нашу веру. У смутку і цярпенні дай шчырую надзею. Учыні, каб мы заўсёды былі паяднаныя з Табою.    Амэн.

23 верасня, 2016

Малітва на кожны дзень (14)

Рэдакцыя
Малітва за настаўнікаў і выхавацеляў     Ойча Нябесны, які не пусціў чалавека аднаго на гэтую даліну плачу, але даў яму Анёла-апекуна і даручыў бацькам, выхавацелям і настаўнікам; які паслаў у свет свайго Сына, каб Ён навучыў людзей, у што верыць і што рабіць, каб быць збаўленымі. Акажы, о Божа, асаблівую міласэрнасць выхавацелям і настаўнікам. Дай ім добрае здароўе і доўгае жыццё, дазволь, каб павучанні, якія яны засейваюць у сэрцы дзяцей і моладзі, прыносілі шчодры плён. Запалі сэрцы выхаванцаў і вучняў, каб былі паслухмянымі і не засмучалі іх дрэннымі ўчынкамі, а менавіта ...

10 верасня, 2016

Малітва на кожны дзень (13)

Рэдакцыя
Малітва аб атрыманні ласкаў праз заступніцтва бл. Марыі ад Пана Езуса Добрага Пастыра (Францішкі Сядліскай)     Божа, няхай прыклад бласлаўлёнай Марыі ад Пана Езуса Добрага Пастыра, жар яе кахання да Цябе і велікадушная любоў да бліжняга ў служэнні іншым будуць для нас натхненнем і дапамогай у нашай дзейнасці.    Просім Цябе, удзялі нам праз яе заступніцтва ласку, якую прагнем атрымаць для большай Тваёй хвалы і дзеля нашай духоўнай карысці. Амэн.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top