Малітва праз заступніцтва св. Блажэя Усемагутны, Вечны Божа! З жывой верай і пашанай я ўсхваляю Тваю Боскую веліч і кланяюся Табе, а таксама прашу з дзіцячым даверам Тваіх ласкаў і міласэрнасці. Асвяці змрок майго розуму промнем Твайго святла і распалі маё сэрца агнём Тваёй боскай любові, каб я мог сузіраць вялікія цноты і заслугі св. Блажэя, і так, як ён, пераймаць жыццё Твайго Боскага Сына. Прашу Цябе таксама аб ласцы ... праз заслугі і заступніцтва гэтага магутнага духоўнага памочніка, святога Блажэя. “Будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі”. Выслу...
Хвала Хрысту! Прашу, дапамажыце знайсці малітву аб распазнанні паклікання. Дзякуй. (Ганна Багдзевіч)
Пане, Ты пранікаеш і ведаеш мяне. Ты стварыў мяне для шчасця, дапамажы мне яго адшукаць. Пакажы мне маю дарогу жыцця. Зрабі так, каб я выбраў(ла) тое, што для мяне Ты задумаў яшчэ ва ўлонні маёй маці. Я жадаю быць Табе паслухмяным(ай) ва ўсім. Я пайду, дзе Ты мяне пашлеш. Я давяраю Табе, таму што ведаю: Ты мяне кахаеш і жадаеш майго дабра. Праводзь мяне па Тваіх сцяжынках. Амэн.
Пане, дазволь мне са спакойнай душой спаткаць усё, што мне нясе кожны дзень. Дапамажы мне паддацца Тваёй святой волі. У кожную хвіліну дня вучы мяне і падтрымлівай ва ўсім. Аб’яўляй сваю волю адносна мяне і людзей, што навокал. І якія б я не атрымаў сёння весткі, зрабі так, каб я прымаў іх са спакоем і моцным перакананнем, што ва ўсім адбываецца Твая святая воля. Кіруй усімі маімі думкамі, словамі, учынкамі і пачуццямі. Ва ўсіх непрадбачаных выпадках дазволь мне памятаць, што ўсё паходзіць ад Цябе і што Ты Валадар усяго. Навучы мяне разумець людзей і з прастатой паступаць з кожным членам ма...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч