• Роздум
  • Езу, Ты гэтым займіся!

11 чэрвеня, 2016

Малітва на кожны дзень (10)

Рэдакцыя
Малітва нарачоных     Святая Марыя, Маці Божая. Мы прыносім Табе наша каханне. Паглядзі на яго сваім ласкавым позіркам і навучы нас прыгожа кахаць. Ты, што ўся з’яўляешся Любоўю, распалі і нашыя сэрцы. Чувай, каб нашае каханне засталося моцным і адданым. Няхай яно яшчэ больш набліжае нас да Бога і робіць адчувальнымі да патрэб каханай асобы і нашых блізкіх. Няхай яно захоўвае нас ад зла і настройвае на працу над сабой. Няхай зробіць нас здольнымі дзяліцца дарам любові з каханым чалавекам. Марыя, не дапусці, каб каханне, якое так цудоўна нас злучыла, калісьці астыла і згасла з...

13 мая, 2016

Малітва на кожны дзень (9)

Рэдакцыя
Малітва падзякі за 25 гадоў Гродзенскай дыяцэзіі     Усемагутны і міласэрны Божа ў Тройцы Адзіны! Мы праслаўляем Цябе і дзякуем Табе за ўсе ласкі і даброты, якімі Ты надзяляў Божы люд Гродзенскай дыяцэзіі на працягу 25 гадоў!    Просячы прабачэння за нашыя грахі і занядбанне, молім Цябе праз заступніцтва Марыі, Маці Міласэрнасці і Апякункі нашай, каб Ты і ў далейшым накіроўваў нас у сваім ласкавым Провідзе, адорваючы наш дыяцэзіяльны Касцёл супакоем і адзінствам, а таксама святымі пакліканнямі.     Блаславі нашага Пастыра ў еднасці з усімі святар...

01 мая, 2016

Малітва на кожны дзень (8)

Рэдакцыя
Малітва за маці     Божа Ойча, дзякую Табе за любоў да маёй мамы, якая прывіта ў маім сэрцы. Не дапусці, каб гэтае пачуццё калі-небудзь згасла ўва мне; абарані мяне ад усяго, што магло б яе ўсхваляваць ці засмуціць, і не дазволь, каб я забыўся, што абавязаны ёй жыццём, выхаваннем і апекай. Я не магу аддзячыць ёй за ўсё дабро, якое яна мне зрабіла, таму Ты, о мой Божа, узнагародзь яе замест мяне. Спашлі на яе ўсё добрае, дазволь ёй доўга і шчасліва жыць, а мною пакіруй так, каб я заўсёды яе шанаваў і любіў, не прынёс ёй ніякіх непрыемнасцей, а з часам стаў апорай у яе старасці...

16 красавіка, 2016

Малітва на кожны дзень (7)

Рэдакцыя
Малітва за моладзь    Малітва за моладзь Ойча наш, клапоцячыся пра моладзь, мы просім Цябе аб асаблівых ласках для яе. Дапамажы маладым людзям знайсці праўду, якой яны прагнуць, і ўчыні так, каб іх не сапсавалі падман і крывадушнасць свету. Захавай іх адчувальныя душы ад зла і амаральнасці, якія забіраюць сэнс жыцця і надзею, а таксама аддаляюць ад Цябе, Божа – адзінага дабра і нашай мэты. Пакажы ім, Ойча, як навукай і працай падрыхтавацца да прыняцця абавязкаў, якія чакаюць іх у жыцці. Няхай яны цешацца прыгажосцю свету і сваёй любоўю, няхай давяраюць бацькам і выхавальнік...

03 красавіка, 2016

Малітва на кожны дзень (6)

Рэдакцыя
Малітва за ненароджанае дзіця    Малітва за ненароджанае дзіця Пане Езу, праз заступніцтва Марыі, Тваёй Маці, якая нарадзіла Цябе з любоўю, а таксама праз заступніцтва св. Юзафа, чалавека даверу, які апекаваўся Табой пасля нараджэння, прашу Цябе ў інтэнцыі гэтага ненароджанага дзіцяці, якое знаходзіцца ў небяспецы аборту. Прашу, дай яго бацькам любоў і адвагу, каб яны пакінулі свайму дзіцяці жыццё, якое Ты сам яму прадвызначыў. Амэн.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top