• Роздум
  • Езу, Ты гэтым займіся!

04 лістапада, 2018

Малітва на кожны дзень (24)

Рэдакцыя
Малітва за памерлых святароў     Езу, Найвышэйшы і Вечны Святар, Ты бясконцай любоўю адорваеш святароў, якія працягваюць на зямлі Тваю справу. Просім, зірні ласкава на тых з іх, што ўжо адышлі з гэтага свету, але яшчэ ў полымі чыстцовага агню адплачваюць доўг Божай справядлівасці. Ты адзін найлепш ведаеш іх нявыказаныя пакуты. Няхай Твая найкаштоўнейшая Кроў, якую праліў падчас Мукі, будзе адплатай за іх віны і паскорыць вызваленне з чыстца. Няхай святыя Анёлы ўвядуць іх душы ў Неба.    Амэн.

29 кастрычніка, 2017

Малітва на кожны дзень (23)

Рэдакцыя
Акт штодзённага ахвяравання за памерлых     Пане Езу, Адкупіцель свету, яднаючыся з Тваёй крыжовай ахвярай, прыношу Табе праз рукі Беззаганнай Маці свае малітвы і працу, радасці, цяжкасці і цярпенні ў інтэнцыі кана- ючых і памерлых, якія церпяць у чыстцы, і прашу Цябе, май ласку прыспешыць іх уваход да нябеснай хвалы, дзе Ты разам з Айцом і Духам Святым жывеш і валадарыш на векі вечныя.    Амэн.

30 ліпеня, 2017

Малітва на кожны дзень (22)

Рэдакцыя
Малітва за святароў     Пане Езу, разам са св. Янам Марыяй Віянэем даручаем Табе ўсіх святароў: тых, якіх ведаем, тых, якіх сустрэлі, тых, якія нам дапамагалі і якіх даеш сёння як нашых пастыраў. Ты паклікаў кожнага з іх па імені. Дзякуем Табе за святароў і просім: захавай іх у вернасці Табе, дай ім сілу, давер і радасць у выконваемай місіі. Няхай Эўхарыстыя, якую цэлебруюць, умацоўвае іх і дае сілу для самаахвяравання Табе, за нас і за збаўленне свету. Навучы шанаваць і любіць усіх святароў, а таксама прымаць іх паслугу як дар, што паходзіць ад Цябе.    Амэн.

16 ліпеня, 2017

Малітва на кожны дзень (21)

Рэдакцыя
Малітва кіроўцы     Божа, дай мне ўпэўненую руку і зоркае вока, каб я нікому не прычыніў шкоды ў дарозе. Даўца жыцця, не дазволь, каб я стаў прычынаю смерці альбо прычынаю калецтва тых, каму Ты даў жыццё. Захавай, Пане, ад няшчасных выпадкаў тых, хто падарожнічае са мною. Навучы мяне карыстацца транспартным сродкам для дабра маіх бліжніх і стрымай спакусу празмернай хуткасці. Учыні, каб хараство свету, створанага Табою, і радасць Тваёй ласкі заўсёды мне спадарожнічалі.   Амэн.

24 лютага, 2017

Малітва на кожны дзень (20)

Рэдакцыя
Малітва на Вялікі пост     Пане Езу Хрыстэ, які прыняў лёс зярнятка пшаніцы, што падае ў зямлю і памірае, каб прынесці багаты плён. Ты запрашаеш нас пайсці такім жа шляхам, калі кажаш: “Хто любіць жыццё сваё, загубіць яго, а хто ненавідзіць жыццё сваё на гэтым свеце, захавае яго для вечнага жыцця”. Дапамажы нам у гэтым Вялікім посце не толькі спадарожнічаць Табе высакароднымі думкамі, але і прайсці гэтую дарогу сэрцам, нават больш – канкрэтнымі ўчынкамі штодзённага жыцця. Падтрымай у тым, каб увайсці на шлях крыжа цалкам і назаўсёды на ім застацца. Вызвалі ад страху перад выс...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top