Як вядома, 6 снежня католікі адзначалі ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, якая атрымала назву Тры Каралі. Гэта адна з самых важных
і старэйшых урачыстасцяў у Касцёле. Менавіта каралі, пра якіх згадвалася ў прароцтвах, прыйшлі, каб пакланіцца Народжанаму Пану. І дзеля іхняга ўшанавання ў гэтую ўрачыстасць на дзвярах нашых дамоў мы пішам крэйдай літары: К + М + В і год.
І для ўсёй супольнасці гродзенскай семінарыі вышэйзгаданая ўрачыстасць мела падвойны характар, а менавіта ў гэты дзень усе алюмны адправіліся ў парафіі Гродзенскай дыяцэзіі, каб расказаць пра сваё прызванне, а таксама каб...
Божае Нараджэнне побач з Вялікдзенем з’яўляецца самым урачыстым святам. Гэта - сямейнае свята, якое адзначаецца пераважна ў акружэнні найбліжэйшых людзей.
23 снежня ўсёй супольнасцю мы правялі вігілійны вечар разам з біскупам Аляксандрам Кашкевічам, прафесарамі і супрацоўнікамі нашай семінарыі. Пасля прывітання ўсіх прысутных і супольнага спеву калядак, біскуп запаліў вігілійную свечку, а дыякан асвяціў аплаткі. Затым быў прачытаны ўрывак Евангелля, у якім апісваецца нараджэнне Езуса Хрыста. Ламаючыся аплаткам пад спеў калядных песень, мы складалі ўзаемныя сардэчныя пажаданні, ...
Ужо 12 раз адбыўся ў Чанстахове чэмпіянат Польшчы па настольным тэнісе сярод Вышэйшых духоўных семінарый.
У сёлетніх спаборніцтвах з 14 да 17 снежня ўдзельнічала каля 100 клерыкаў з 29 духоўных семінарый, у тым ліку з 7 манаскіх. Першы раз у чэмпіянаце ўзялі ўдзел нашыя браты з ВДС з Гродна. Гэтыя спаборніцтвы залічваюць да адных з найбольш значных спартыўных падзей сярод Вышэйшых духоўных семінарый. Настольны тэніс у нашай семінарыі - самы папулярны сярод клерыкаў.
Чэмпіянат распачаўся супольнай малітвай у капліцы цудоўнага абраза Божай Маці. 15 снежня...
Валадар, Хрыстэ!
Дарагія міністранты! Вітаю вас ізноў на старонках нашай семінарыйнай газеткі. У гэтым нумары я хацеў бы запрасіць вас задумацца разам над тым, чым ёсць святарства. Цяпер каталіцкі Касцёл адзначае ва ўсім свеце год Святарства з нагоды 150-ай гадавіны смерці св. Яна Марыі Віянэя, заступніка ўсіх святароў.
Я думаю, што кожны святар задаваў не раз Богу наступнае пытанне: “Пане, ці Ты не памыліўся, прызываючы і адорваючы мяне такой вялікай уладай?! Ты ведаеш мае слабасці і знаеш, да чаго я больш ці менш здольны”. На самай справе, дар прызвання да святарств...
Валадар сярод нас, Хрыстэ!
Дарагія міністранты!
Падчас Велікодных урачыстасцяў мы аддаёмся ўспамінам пра перамогу Хрыста над грахом і смерцю. Наш Настаўнік, Гаспадар жыцця, адкрыў усяму чалавецтву брамы неба, дзякуючы паўстанню з памерлых. Кожны чалавек можа стаць спадкаемцам Нябеснага Валадарства, калі толькі ён адкажа свайму Збавіцелю сваёй непахіснай верай і добрымі чынамі. Людская істота, а асабліва хрысціянін, прызвана ўжо тут на зямлі да святасці: “Будзьце святымі, бо Я – святы, Пан, ваш Бог!” – чытаем у адной з кнігаў Старога Запавету (Лев 19, 2).
Ці магчы...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч