Задаўжалі наступным пакаленням! Што рабіць, каб паменшыць шкоду, якую наносім навакольнаму асяроддзю?
Пачынаем рубрыку пазнавальных артыкулаў аб прынцыпах экалогіі, аб тым, што карысна ці шкодна чалавеку і прыродзе, як, адзначаючы рэлігійныя святы, захаваць чысціню навакольнага асяроддзя. Вы даведаецеся аб сусветных экалагічных датах і акцыях, аб тым, у якіх рэспубліканскіх і гарадскіх эка-мерапрыемствах варта ўдзельнічаць і якую падтрымку можна аказаць сваім голасам.
“Калі мы не апамятаемся, то ператворым Зямлю ў пекла”, – гэтыя словы папа Францішак прамовіў падчас адной з аўдыенцый у Ва...
Наколькі шкодныя для навакольнага асяроддзя штучныя кветкі, і чаму еўрапейцы аддаюць перавагу біяурнам?
Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых падумаем над нашым стаўленнем да навакольнага асяроддзя, калі клапоцімся пра магілы блізкіх. Між іншым, разгледзім экалагічныя варыянты пахавання. †
Шаноўная рэдакцыя “Слова Жыцця”, артыкул, апублікаваны ў мінулым нумары пад назвай “Экалагічная альтэрнатыва ўшанаванню памяці памерлых”, дае карысную заўвагу адносна выкарыстання штучных кветак. Але, разам з тым, другая яго частка выказвае неадназначнае меркаванне аб тым, што “экалагічнай катастрофай з’яўляецца і само месца пахавання”. †
Адна з магчымасцей пазнаць сябе – навучыцца слухаць сваю прыроду. Прапаную разгледзець экалагічныя аспекты харчавання. Калі будзем свядома падыходзіць да выбару штодзённага рацыёну, зможам фізічна і духоўна аздаравіцца.
Ці задумваемся, чым харчуемся Штодня чалавеку прапануецца мільён магчымасцей. Гэта датычыць і харчавання. Людзі ўсё больш і больш спажываюць. А попыт, як вядома, нараджае прапанаванне. Такім чынам, сучасныя разбуральныя маштабы пашыраюцца… †
Як шмат цывілізацыя стварыла рэчаў! Імкненне зарабіць на сквапнасці і неўмеркаванасці ў ежы і піцці неўсвядомленага чалавека прыводзіць да разбурэння нашага адзінага на ўсіх дома – планеты Зямля. Што можам зрабіць, захаваўшы ў сабе цноту памяркоўнасці і беражлівасці, а разам з тым, усё, што нас акружае?
Нуль адходаў (Zero Waste) Мэта ідэі “Нуль адходаў” – скараціць аб’ём смецця, які трапляе на звалкі і заводы для спальвання смецця. †
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч