• Роздум
  • Хрысціянская думка

07 лютага, 2013

У чым мая вера? (10)

Рэдакцыя
Хрысціянская думка Бенедыкт XVI    Усё хрысціянскае жыццё з’яўляецца адказам на любоў Бога. Першым адказам з’яўляецца менавіта вера як прыняцце, поўнае здзіўлення і ўдзячнасці, нечуванай Божай ініцыятывы, якая нам папярэднічае і прыспешвае нас. І “так” веры азначае пачатак светлай гісторыі прыязнасці з Панам, якая напаўняе ўсё нашае жыццё і надае яму сэнс. Але Бог не здавольваецца тым, што мы прымаем Яго бясплатную любоў. Ён не абмяжоўваецца тым, што любіць нас, але Ён хоча прыцягнуць нас да сябе, перамяніць такім глыбокім чынам, каб мы паўтаралі за св. Паўлам: “...жыву ўжо...

27 студзеня, 2013

У чым мая вера? (9)

Рэдакцыя
Хрысціянская думка Анастасия Алена Блусенкова    Когда переживаешь кризис и нужен духовный совет, приходишь в Костёл, а именно в эту минуту нет священника, у которого мог бы просить совета, тогда порой и вправду задумаешься, что стоит поискать ответа в духовной литературе. Правда, ко всему прочитанному в книгах нужно подходить критически. Поэтому, всё же, в первую очередь, искать ответ советую в Библии – в живом Божьем слове, с верой принимая Его. †

13 студзеня, 2013

У чым мая вера? (8)

Рэдакцыя
Хрысціянская думка Кс. бп Уладзіслаў Блін    Езус пасяліўся між намі. Кожнага Ён адорвае сваёй любоўю, паказвае шлях і аднаўляе надзею. Маленькі Езус хоча нас весці праз жыццё. Таму ноч Божага Нараджэння прасвятляе сэнс чалавечага лёсу. Божае Нараджэнне дае нам таксама пачатак новага жыцця.           Кс. абп Мечыслаў Макшыцкі     Свет стане лепшым, калі мы адчынім дзверы насцеж, калі Езус пастукае ў стайню нашага сэрца, стаўшы перад намі як наш бліжні.

27 снежня, 2012

У чым мая вера? (7)

Рэдакцыя
Хрысціянская думка Біскуп Антоній Дзям’янка    Вы, практыкуючыя католікі, часта моліцеся і бываеце ў храме, але многія з вас мала гавораць аб веры са сваімі блізкімі, сябрамі, суседзямі, калегамі. Быць можа, хтосьці чакае ад вас Добрую Вестку. Але каб гаварыць пра веру, аргументавана спрачацца і не дапускаць тэалагічных памылак, вам трэба самім паглыбляць сваю веру. Таму тры кнігі ў гэтым годзе павінны стаць для вас асноўнымі: дакументы Другога Ватыканскага Сабору, Катэхізіс Каталіцкага Касцёла і, вядома ж, Біблія.

14 снежня, 2012

У чым мая вера? (6)

Рэдакцыя
Хрысціянская думка З дыскусійнага форуму     Вера – гэта давер Богу, Яго Слову! Бог не падманвае, Ён – Праўда і Любоў! Усе могуць падмануць, параніць або пакінуць нас – толькі не Бог!     Я навучыўся будаваць сваю веру на чымсьці канкрэтным – на Яго Слове, на Святым Пісанні! Мне патрэбна дапамога ці парада. Я прашу Святога Духа аб парадзе, дапамозе, аб Яго Слове. Затым адкрываю Біблію і чытаю якісьці фрагмент.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top