ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Трокели – место почитания Марии…

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

trakieli

В июле месяце каждого года у меня в планах всегда было посещение такого спокойного и такого родного места. Посещение дома, где наша Мама. Каждый год до пандемии туда стремились десятки пилигримок из разных уголков нашей епархии. И на 2 года все заморозилось… Когда пандемия утихла, снова начали организовывать паломничества, не так много, как было раньше, но уже хорошо.
    В этом году в Трокели я приехала, а не пришла, так как пешего паломничества из Гродно не было.

Чытаць цалкам: Трокели – место почитания Марии…

 

Ці можа ўбор быць грэшным?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Настаўніцкі інстытут Касцёла двойчы афіцыйна выказваўся на гэты конт. Абодва дакументы заклікаюць і заахвочваюць біскупаў і святароў тлумачыць вернікам важнасць і значэнне сціпласці ў вопратцы. Прычынай з’яўляецца годнасць чалавечага цела як святыні Святога Духа і абавязак захоўваць цноту: уласную і бліжніх.
    Дадзеныя дакументы не ўтрымліваюць дэталёвых правіл адносна выгляду адзення. Гэта звязана з тым, што яны маюць агульнакасцёльны характар, г. зн. адрасаваны біскупам усяго свету, якія нясуць паслугу ў розных культурах. Аднак прынцыпы Касцёла і маралі ўніверсальныя, як універсальная і чалавечая годнасць, і небяспека, якая ёй пагражае.

Чытаць цалкам: Ці можа ўбор быць грэшным?

 

Адпачынку плённага Богам!

Актуальна - Слова рэдактара

Кожная хвіліна – гэта магчымасць любіць Бога і бліжняга. Няма прывілеяваных месцаў, дзе лягчэй выказваць любоў. Наша пакліканне – квітнець там, дзе Бог падрыхтаваў для нас глебу. Трэба ўзрастаць у святасці тут і цяпер, у гэтых, а не ў іншых умовах.
    Перажываючы летнія месяцы, знаходзячыся ў водпуску і выязджаючы на канікулы, нельга ўпускаць нагоду, каб паяднацца з нашым Творцам. Неабходна заўсёды і ўсюды ісці за Хрыстом. Неабходна добра выкарыстоўваць кожны момант.
Дарагія Чытачы!
   Рэдакцыйны калектыў таксама адпраўляецца на доўгачаканы адпачынак. Мы будзем вучыцца яшчэ больш любіць Бога і сваіх блізкіх, а пасля вяртання з адпачынку – бадзёрыя, поўныя сіл і новых ідэй – выкажам сваю любоў да Вас, рыхтуючы актуальныя і цікавыя матэрыялы на старонках нашай дыяцэзіяльнай газеты.
    Жадаем усім добрага адпачынку і да сустрэчы ў верасні!

Чытаць цалкам: Адпачынку плённага Богам!

 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (31)

Актуальна - Прэса

catholicby2018У суботу 28 мая ў Клюшчанах на Астравеччыне адбылася св. Імша і паэтычная імпрэза ў памяць пра кс. Канстанціна Стаповіча – святара і паэта, вядомага як Казімір Сваяк.
    Клюшчаны – невялікая вёсачка на самым беларуска-літоўскім памежжы. У тутэйшай парафіі нёс святарскае служэнне кс. Стаповіч, які нарадзіўся непадалёк, у суседніх Баранях. Сёлета ўжо ў 16-ты раз тут сабраўся “хаўрус сваякоў” – тых, для каго святар-паэт стаў вельмі блізкім, духоўна родным чалавекам.
    Драўляная святыня, у якой ён стагоддзе таму абвяшчаў Божае слова на роднай мове, здзяйсняў эўхарыстычную ахвяру, хрысціў і спавядаў, згарэла 5 гадоў таму. Цяпер св. Імшы цэлебруюцца ў невялікай капліцы ў плябаніі.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ Беларусі (31)

 

Пра сужэнскую блізкасць: без ілюзій, так, як ёсць

Роздум - Экалогія сужэнства

kochanie1

Мужчына і жанчына, ствараючы сям’ю, жадаюць жыць шчасліва, давяраць адзін аднаму і любіць адзін аднаго. Здаецца, што гэтаму нічога не можа пашкодзіць. Яны вядуць шмат размоў, іх цягне адзін да аднаго, і гэта нармальна ды натуральна. Але праходзіць час і нешта змяняецца, муж і жонка ўжо не глядзяць адзін на аднаго, як на самых непаўторных і лепшых, узнікае халоднасць у адносінах. У папярэдніх артыкулах я крыху пісала пра гэта, звязваючы такі зыход падзей з выкарыстаннем кантрацэпцыі і з’яўленнем страху зачацця ў адносінах. І гэта адна з прычын. Але таксама бачу, што нават маладыя пары, якія рыхтуюцца да шлюбу, не разумеюць важнасці і сапраўднага сэнсу сферы сексуальнасці ў адносінах сужэнцаў. Адсутнасць дыялогу, затоеныя крыўды і простае няведанне прыводзяць сям’ю да праблем у гэтай сферы.

Чытаць цалкам: Пра сужэнскую блізкасць: без ілюзій, так, як ёсць

 

Пра алкагалізм, Божы дар і незалежнасць

Актуальна - Інтэрв'ю

Праблема алкагалізму датычыць значнай часткі грамадства
Праблема алкагалізму датычыць значнай часткі грамадства

У жніўні Каталіцкі Касцёл у Беларусі моліцца ў інтэнцыі цвярозасці. Каб зразумець, чаму, не заўсёды трэба зазіраць у статыстыку. Многім беларусам дастаткова прысесці са сваякамi за стол ці раніцай прайсці каля невялікай крамы. Разам з ростам хваробы алкагалізму павялічваецца і колькасць сузалежных асоб. Часцей за ўсё гэта жонкі і маці, таксама дзеці.

Чытаць цалкам: Пра алкагалізм, Божы дар і незалежнасць

 

“Галоўнае – быць сумленным”. Размова пра супрацоўніцтва з бізнесам і сацыяльныя праекты

Актуальна - Інтэрв'ю

siargeeu1

А. Павел Сяргееў ужо шмат гадоў генерыруе і ажыццяўляе ідэі дапамогі – замежныя курсы рэабілітацыі, сістэмнае навучанне валанцёраў, інклюзіўная пякарня “Пчала”, ІТ-курсы для людзей з інваліднасцю і шмат іншых. Уся дзейнасць такога кшталту патрабуе сродкаў.
    З праваслаўным святаром гутарым пра рэлігійную сацыяльную дзейнасць, стасункі з прадпрымальнікамі і агульныя праблемы нашых Цэркваў у сферы дабрачыннасці ў сённяшні час.

Чытаць цалкам: “Галоўнае – быць сумленным”. Размова пра супрацоўніцтва з бізнесам і сацыяльныя праекты

 

Касцёл Святой Тройцы ў Росі. Шэдэўр італьянскай скульптуры

Гісторыя - Парафіі і святыні

Акрамя цудатворнай фігуры Езуса Журботнага, у святыні знаходзіцца таксама мармуровы саркафаг – шэдэўр мастацтва.
Назва гарадскога пасёлка Рось, безумоўна, паходзіць ад назвы ракі, на берагах якой ён размяшчаецца. А сама назва ракі Рось, як лічаць некаторыя даследчыкі, мае ў сваёй аснове старажытны індаеўрапейскі корань “рос”, што абазначае “сыры”, “вільготны”. Цяжка нават сказаць, колькі народаў жыло на берагах гэтай невялікай рэчкі. Вядома толькі, што яна з даўніх часоў была важным транспартным шляхам. Тут нярэдка знаходзяць старажытнарымскія манеты, якія сведчаць, што на Росі размяшчаліся гандлёвыя пункты, куды прыбывалі купцы з вельмі далёкіх краёў.

Чытаць цалкам: Касцёл Святой Тройцы ў Росі. Шэдэўр італьянскай скульптуры

 

З Марыяй да супакою і еднасці

Актуальна - З жыцця Касцёла

 
9–10 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (дэканат Радунь) адбыліся дыяцэзіяльныя ўрачыстасці. Сёлета іх дэвізам былі словы:  “З Марыяй да супакою і еднасці”
9–10 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (дэканат Радунь) адбыліся дыяцэзіяльныя ўрачыстасці. Сёлета іх дэвізам былі словы: “З Марыяй да супакою і еднасці”.

Пілігрымы ў санктуарыі асаблівым чынам малілiся аб міры ва ўсім свеце, найперш у тых краінах, дзе адбываюцца канфлікты і ідуць войны, а таксама аб адзінстве ў сваіх сем’ях, у грамадстве і ў кожным народзе. Праз заступніцтва Найсвяцейшай Маці прысутныя дзякавалi Богу за свае сем’і, у якіх чалавек прыходзіць у свет і сталее, выхоўвае рысы характару і вучыцца жыццю. Прасiлi, каб Маці Божая аберагала ад пагроз, якія нясе сучасны свет.

Чытаць цалкам: З Марыяй да супакою і еднасці

 

Кожны мае свой Табор

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Свята Перамянення Пана накладае на хрысціян абавязак няспыннага духоўнага перамянення.
У Старым і Новым Запавеце ў гарах адбываліся найважнейшыя падзеі ў гісторыі збаўлення. На вулканічным масіве Арарат спыніўся каўчэг, калі пачалі спадаць воды патопу; гара Морыя стала сведкам ахвяры Абрагама; на вяршыні Сінай Яхвэ перадаў Ізраілю свае запаведзі; прапаведуючы “на гары”, Езус даў людзям восем бласлаўленняў; на Аліўнай гары Сын Божы маліўся перад пакутамі, а на Галгофе былі адкуплены грахі ўсяго свету. На кожнай з гэтых вяршынь адбывалася нешта важнае для адносін паміж Богам і чалавекам. Такім чынам, можна сцвердзіць, што Бог любіць горы.

Чытаць цалкам: Кожны мае свой Табор

 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (32)

Актуальна - Прэса

catholicby2018   Інтэрнэт-партал Касцёла ў Беларусі
   У выдавецтве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі “Pro Christo” падрыхтаваны каляндар на 2023 год, прысвечаны святым і бласлаўлёным, лёс якіх звязаны з нашай краінай.
    У прадмове да календара Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі напісаў: “Калі Бог будзе знаходзіцца ў цэнтры нашай увагі, тады кожны наш звычайны ўчынак будзе мець сэнс”.
    Старонкі календара ўпрыгожаны выявамі святых і бласлаўлёных, змешчаны малітвы да іх. У календары пададзены ўсе абавязковыя святы і ўрачыстасці, успаміны святых і бласлаўлёных, якія адзначаюцца ў Каталіцкім Касцёле, а таксама асноўныя даты праваслаўных святкаванняў.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ Беларусі (32)

 

Пасля якога граху можна прыступаць да св. Камуніі, а пасля якога трэба спачатку прыступіць да сакраманту паяднання?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

spowiedź
Усе праблемы, якія тычацца нашай веры, шырока і вычарпальна каментуюцца ў Катэхізісе Каталіцкага Касцёла.
    “Грахі трэба ацэньваць паводле іх цяжару. Адрозненне паміж смяротным грахом і лёгкім, якое ўжо бачна ў Святым Пісанні, было прынята ў традыцыі Касцёла. Досвед людзей яго пацвярджае. Смяротны грэх знішчае ў нас любоў з-за сур’ёзнага парушэння Божага закону; прапануючы чалавеку ніжэйшыя даброты, ён адварочвае яго ад Бога, які з’яўляецца яго канчатковай мэтай і шчасцем. Лёгкі грэх дазваляе любові трываць, хоць крыўдзіць яе і раніць” (ККК 1854, 1855).

Чытаць цалкам: Пасля якога граху можна прыступаць да св. Камуніі, а пасля якога трэба спачатку прыступіць да сакраманту паяднання?

 

Старонка 1 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.