Беручы пад увагу надзвычайны прагрэс у медыцыне і псіхалогіі, мы можам лепш інтэрпрэтаваць стан і паводзіны: як уласныя, так і іншых людзей. Пры гэтым вера і рэлігія не з’яўляюцца ўзаемавыключальнымі паняццямі – уяўляюць сабой найважнейшыя элементы жыцця. Такая думка натхніла мяне разам з працаўнікамі Каталіцкай кансультацыі Гродзенскай дыяцэзіі стварыць на старонках газеты “Слова Жыцця” новую рубрыку “Дапамагчы добрай радай”.
Нашы спецыялісты дзякуючы адпаведнай кваліфікацыі здольны дапамагчы лепш зразумець сябе і сваіх блізкіх. †
Хоць мы веруючыя людзі і ведаем, што жыццё не заканчваецца пахаваннем цела чалавека на могілках, што смерць – гэта дзверы ў вечнасць, аднак для многіх страта сваяка ці сябра становіцца крыніцай нястрымнага смутку ці нават роспачы. Як дапамагчы тым, хто перажывае цяжкія эмоцыі? Як сябе паводзіць з імі? Ці можна казаць дзіцяці пра смерць блізкага чалавека? Гэта нялёгкія пытанні, але яны непасрэдна звязаны з людскім жыццём, таму могуць закрануць кожнага з нас.
Смерць кагосьці блізкага – раптоўная ці чаканая, старэйшай асобы ці малога дзіцяці – цяжка прыняць. Таму, каб здолець дапамагчы людзям...
Сёння немагчыма пазбегнуць кантакту з гаджэтамі. З апошніх даследаванняў вынікае, што самастойна карыстацца смартфонам здольны 45% дзяцей ва ўзросце 2–4 гадоў і ажно 92% ва ўзросце 7–10 гадоў. Некаторыя бацькі лічаць, што гаджэты могуць служыць як “выхаваўчая” прылада. Калі малое капрызіць, яму ў рукі даюць тэлефон, каб супакоілася, калі не хоча есці, уключаюць відэаролік ці гульню як стымул. Часта так робяць, калі проста хочуць адпачыць – і дзіця адчэпіцца. На жаль, не ўсе разумеюць, што гэта пачатак сур’ёзнай праблемы.
Віртуальны свет аддаляе дзіця ад рэчаіснасці, якая становіцца для яго...
Сёння цяжка ўявіць сабе кагосьці, хто б ніколі не перажываў такія моманты, калі здаецца, нібы ўсё, што да гэтай пары было фундаментальным і найбольш каштоўным у жыцці, рушыцца на вачах. Духоўны крызіс, а менавіта аб ім пойдзе гаворка, звычайна носіць негатыўны характар, таму што кожны з нас імкнецца да пэўнай стабільнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, пачуцці душэўнага супакою. Мы вельмі часта молімся ў гэтых інтэнцыях і называем такі парадак Божым бласлаўленнем. Таму можа здавацца, што крызіс веры – нешта супрацьлеглае нармальнаму духоўнаму стану.
Некаторыя схільны ўспрымаць крызіс як ка...
Перакананні “мне ніколі не шанцуе”, “у мяне нічога не атрымліваецца”, “я павінен быць ідэальным” часта прыводзяць да няўдачы. Калі чалавек думае пра непрыемнасці ў катэгорыях “заўсёды” і “ніколі”, разглядаючы іх як пастаянна дзеючы фактар, то ён песіміст. Жыццё, на думку такога чалавека, прыносіць яму недастаткова радасці. Але ці маюць думкі настолькі моцны ўплыў? Многія псіхолагі лічаць, што так. Чалавечы мозг падобны на магнітафон, які запісвае, захоўвае і шматразова прайграе ўсе “падуманыя” ўстаноўкі. Таму не варта запаўняць сябе тым, што можа нашкодзіць. Важна клапаці...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч