Віншаванні! 12 чэрвеня

 |  Рэдакцыя  |  Ад шчырага сэрца
❧✿❧
Любімаму Сыну Ксяндзу Вячаславу Матукевічу
з нагоды 15-ай гадавіны святарскага пасвячэння складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай кожны Твой дзень праходзіць у радасці, сілы і запал да абвяшчэння Божага слова ніколі не пакідаюць, а побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі. Няхай Пан штодзённа адорвае Цябе сваімі шчодрымі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і святы заступнік нястомна апекуюцца.
Мама і тата

24 чэрвеня. НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку
з нагоды 22-ой гадавіны святарскага пасвячэння складаем букет шчырых пажаданняў. Няхай добры Бог памножыць Вашу веру і блаславіць, Святы Дух шчодра адорыць мудрасцю, а Маці Божая ахіне няспыннай апекай і мацярынскай любоўю. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, цярплівасцю і запалам у шчырай і адданай службе Яму і людзям, а кожны дар, які атрымліваеце ад Пана, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым і святарскім шляху.
Літургічная служба алтара парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Артуру Малафею і Яну Кузюку
з нагоды чарговай гадавіны святарскага пасвячэння сардэчна жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, цярплівасці, мужнасці, добрых і спагадлівых вернікаў. Няхай Бог дадае Вам моцы, Святы Дух надзяляе мудрасцю і спакоем, Езус служыць прыкладам на святарскім шляху, а Маці Божая заўсёды аберагае.
Вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч Яўген Учкуроніс!
З нагоды 18-ай гадавіны святарскага пасвячэння прыміце нашы віншаванні і нізкі паклон падзякі. Няхай Пан Бог бласлаўляе Вас на плённую працу на карысць Яму і нашай парафіі, а душа квітнее штодзённа і напаўняецца прыгажосцю Божай прысутнасці ў Вашым жыцці. Жадаем супакою і глыбокага даверу Богу, моцнага здароўя, цярплівасці на святарскім шляху, поспехаў у рэалізацыі планаў і задум, падтрымкі Святога Духа, каб Вы яшчэ паўней маглі рэалізаваць святарскае пакліканне. Дзякуем за Вашы малітвы, клопат і пашану да нас.
З малітвай вернікі, Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка”, супольнасць Маці ў малітве і Колы Жывога Ружанца парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні
❧✿❧
Паважанай Сястры Магдаліне Кулай
з нагоды дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем Божых ласкаў на жыццёвым шляху, супакою ў душы і сэрцы, Божай прысутнасці ў жыцці, даверу да Бога, моцнага здароўя. Няхай сэрца поўніцца радасцю і шчасцем, кожны новы дзень пачынаецца з усмешкі, а Ваша жыццё і шлях служэння будзе плённым і шчаслівым.
Вернікі і ўсе колы парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу Антонiю Пажэцкаму
з нагоды дня нараджэння i iмянiн жадаем моцнага здароўя, душэўнага спакою i Божага бласлаўлення. Няхай усё, што запланавана, здзяйсняецца з дапамогай Бога, Вашага заступнiка св. Антонiя i добрых людзей.
Парафіяне касцёла св. Францiшка Асiзскага ў Свiслачы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Здiславу Пiкулу
з нагоды дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: мноства Божых ласкаў, сталай апекi Мацi Божай Успамогi Хрысцiян, заступнiцтва св. Яна Боско ў кожную хвiлiну жыцця і моцы Сятога Духа. Няхай Бог адорыць Вас добрым здароўем на доўгiя гады жыцця, цярплiвасцю, стойкасцю і душэўным супакоем. Няхай Ваша служэнне прыносiць шчодры плён, радасць i здавальненне.
З удзянасцю парафiяне з Дзятлава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Iгару Анiсiмаву
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя віншаванні.
З нагоды Вашых iмянiнаў,
Ксёндз Iгар, хочам Вам жадаць,
Каб Вы у кожную хвiлiну
Маглi Iсуса адчуваць.
Каб Вашы словы мы пачулi,
Праз iх каб вера ўзрастала,
Каб Бога ля сябе адчулi,
I моц Яго ва ўсiх трывала.
Няхай з Рук Божых Вам пальецца
Здароўе, мудрасць, дабрата!
Жадаем радасць чуць у сэрцы,
Прыняўшы Цела i Кроў Хрыста!
З павагай парафiяне касцёла Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi ў Слонiме
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму
з нагоды імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, душэўнага супакою, добрых людзей побач. Няхай Пан Бог прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць бласлаўленнем ды ласкамі на доўгія гады, а Маці Божая атуліць сваёй апекай.
Вернікі вёскі Малінавая
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя віншаванні. Няхай добры Бог узнагароджвае Вас моцным здароўем, стойкасцю і сілай, Маці Божая апекуецца і атуляе плашчом любові Беззаганнага Сэрца, а Святы Дух спасылае Вам свае дары, асвячае святарскі шлях і дапамагае годна выконваць душпастырскую паслугу. Дзякуем за Вашы малітвы, зычлівасць, лагодную ўсмешку, добрае сэрца і мудрыя павучанні. Дзякуем за тое, што Вы з намі.
Малітоўная група касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Пікулу
з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і ўсіх дароў Святога Духа. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю, дабрынёй, моцай, любоўю і надзеяй, вера толькі ўзмацняецца, а ўсё, што было запланавана, здзяйсняецца з дапамогай Бога і добрых людзей. Няхай міласэрны Бог асвячае дарогу Вашага жыцця, узмацняе розум і сэрца, каб Слова, якое выходзіць з Вашых вуснаў, стала агнём, святлом і моцай для нашай веры.
З малітвай, павагай і любоўю Касцёльны камітэт касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Антонію Філіпчыку
з нагоды імянін і 40-ой гадавіны святарскага пасвячэння сардэчна жадаем моцнага здароўя, доўгiх гадоў жыцця, душэўнага супакою, радасцi, шчодрага плёну ў святарскай паслузе, шмат Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай Ваш святы заступнік заўсёды будзе побач, а Мацi Божая вядзе найпрыгажэйшай сцежкай сярод верных і добрых людзей.
Францысканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца, Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿❧
Шаноўнай Сястры Антаніне
з нагоды імянін жадаем усіх патрэбных ласкаў ад Пана і дароў Святога Духа. Няхай здароўе і энергія спадарожнічаюць Вам на працягу доўгіх гадоў жыцця, прыносячы задавальненне і радасць ад таго, чаго ўдалося дасягнуць.
Францысканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца і вернікі парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿❧
Паважанаму Айцу Антонію Пажэцкаму
з нагоды дня нараджэння і імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Цябе моцным здароўем, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Яму і людзям. Жадаем душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы, мноства прыгожых, спакойных і бласлаўлёных дзён.
Сям’я Пажэцкіх
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Руслану Мазану
з нагоды 12-ай гадавіны святарскага пасвячэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: шчодрых Божых ласкаў, апекі Маці Божай і святога заступніка, патрэбных дароў Святога Духа, радасці, душэўнага супакою, добразычлівых людзей побач і стойкасці на дарозе Хрыстовага святарства.
Цёця Галя і яе сям’я з Гудзевічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Рышарду Якубцу
з нагоды 35-ай гадавіны святарства складаем сардэчныя пажаданні: штодзённага бласлаўлення ад Езуса Хрыста, моцнага здароўя, шчодрых дароў і ласкаў Божых на кожны дзень. Няхай Маці Божая заўсёды апекуецца Вамі, атуляе святлом свайго сэрца, напаўняе радасцю, супакоем і любоўю.
Вернікі парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку
з нагоды дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: поспехаў ва ўсім і апекі Святога Духа. Няхай Бог заўсёды накіроўвае Вас па дарогах святла, спакою і любові, а анёлы нястомна маюць у сваёй апецы. Мноства Божых ласкаў і доўгіх гадоў жыцця, пражытых у здароўі, радасці і супакоі!
З малітвай парафіяне касцёла св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿❧
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку
з нагоды 35-ай гадавіны святарскага пасвячэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў. Няхай святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач будуць зычлівыя людзі, здароўе спрыяе, а Святы Дух вядзе прыгожай дарогай да святасці.
Яна, Валерый і Вераніка
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top