Віншаванні! 29 мая

 |  Рэдакцыя  |  Ад шчырага сэрца
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу
з нагоды 31-ай гадавіны біскупскага пасвячэння перасылаем сардэчныя пажаданні доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, цярплівасці ў пастырскай паслузе і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог заўсёды Вас бласлаўляе, а Маці Божая мае ў сваёй апецы.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”

5 чэрвеня. СПАСЛАННЕ СВЯТОГА ДУХА

❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу
складаем шчырыя словы падзякі за дапамогу і добрае вырашэнне спраў у нашых просьбах. Няхай усемагутны Бог узнагародзіць Вас шматкротна, а Ваша сэрца б’ецца ва ўнісон са справядлівасцю. Жадаем здароўя і доўгіх гадоў жыцця, Божай дапамогі і апекі ў душпастырскай паслузе. Нізкі Вам паклон!
Вернікі касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Кузьмічу
з нагоды 18-ай гадавіны святарскага пасвячэння сардэчна жадаем, каб Бог бласлаўляў Вас на кожны дзень служэння, адорваў сілай, цярплівасцю, вытрымкай і адвагай. Няхай ніколі не згасне Ваша руплівасць на ніве Пана, палымянасць у малітве, цеплыня і любоў, якімі Вы дзеліцеся з намі. Жадаем мноства радасных хвілін і пазітыўнага настрою. Дзякуем за добрыя словы, уважлівасць і чуласць.
Касцёльны камітэт і вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары
❧✿❧
Паважанаму Айцу Эдуарду Пяцельчыцу
з нагоды 10-ай гадавіны святарскага пасвячэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: шчодрых Божых ласкаў, апекі Маці Божай і святога заступніка, радасці, душэўнага супакою, добразычлівых людзей побач і стойкасці на дарозе Хрыстовага святарства.
Удзячныя вернікі парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Яну Рэйшалю
з нагоды 30-ай гадавіны святарскага пасвячэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог адорвае Вас здароўем, мудрасцю і ўсімі сваімі ласкамі, а таксама бласлаўляе Ваш святарскі шлях. Святы Дух няхай будзе бясконца шчодрым на свае дары, а Маці Божая нястомна апекуецца Вамі.
Вернікі в. Скярсі і Вялікае Сяло
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Урбановічу
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай паслузе, апекі Маці Божай, дароў Святога Духа і шмат цудоўных хвілін на святарскім шляху. Няхай Святы Дух пранікне ў глыбіню Вашага сэрца і прынясе радасць і супакой.
Вернікі парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Ішчолне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Скубу
з нагоды 6-ай гадавіны святарскага пасвячэння шчыра дзякуем за тое, што Вы нясеце нам радасць Евангелля. Мы ўдзячны Богу, Вашай сям’і і ўсім, хто стаяў ля вытокаў выбару Вашага жыццёвага шляху, за тое, што маем такога святара. Няхай міласэрны Пан адорыць Вас моцным здароўем і бясконцым натхненнем, святло Хрыста няхай ачышчае святарскі шлях, а Маці Божая вядзе найлепшай сцежкай да святасці і прытуляе да свайго мацярынскага сэрца.
З малітвай і павагай рух “Маці ў малітве” і парафіяне з Раготна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу
з нагоды 15-ай гадавіны святарскага пасвячэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая заўсёды чувае над Вамі і будзе заступніцай ды дапаможніцай у кожную хвіліну жыцця, а Святы Дух дапамагае выконваць душпастырскую паслугу. Мы вельмі ўдзячныя Вашым бацькам за тое, што выхавалі такога сына святара.
Касцёльны камітэт і вернікі парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Дуды
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Урбану
з нагоды дня нараджэння сардэчна жадаем патрэбных Божых ласкаў і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Ваш Анёл-ахоўнік заўсёды чувае над Вамі, а Маці Божая ахінае сваім мацярынскім плашчом. Жадаем таксама моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, аптымізму, моцнай непахіснай веры і надзеі.
Касцёльны камітэт і вернікі парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Здзіславу Вэдэру
з нагоды 60-ай гадавіны святарскага пасвячэння перасылаю сардэчныя пажаданні: сіл, здароўя, поспехаў, каб Вас заўсёды акружалі прамяні Божай міласэрнасці і апека Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Езус Хрыстус і Святы Дух заўсёды валадараць у Вашым сэрцы. Дарагі наш Ксёндз Здзіславе, Ад душы мы Вас віншуем! Бачыць Вас заўжды жадаем, Шчырым сэрцам усцяж мілуем! Хай Ваш прыклад шлях укажа – Па слядах мы верна пойдзем. І мы рады неабсяжна, Што наш Ксёндз заўсёды побач!
Са шчырай малітвай Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Паўлу
Калесніку, Яну Гавецкаму, Віталію Цыбульскаму і Артуру Валчкевічу з нагоды чарговай гадавіны святарскага пасвячэння жадаем моцнага здароўя, сілы, мудрасці і цярплівасці на святарскім шляху, заўсёды жыць з малітвай, несці свет Божай любові ўсім людзям. Няхай міласэрны Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца, Святы Дух няспынна спасылае свае дары, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае любоўю і апекай.
Легіён Марыі і апостальства “Маргарытка” касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Руслану Мазану
з нагоды 12-ай гадавіны святарскага пасвячэння жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, шмат радасці, шчасця і здароўя, нязгаснага запалу і плённай паслугі на ніве Пана, здзяйснення ўсіх планаў і намераў. Няхай Езус Хрыстус будзе для Цябе прыкладам на святарскім шляху, Найсвяцейшая Маці атуляе бязмежнай любоўю, а Святы Дух спасылае на Цябе свае шчодрыя дары.
Сябры
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку
з нагоды 35-ай гадавіны святарскага пасвячэння складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень, дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай добры Бог заўсёды дапамагае Вам у абвяшчэнні Божага слова і пашырэнні Нябеснага Валадарства на зямлі.
З памяццю ў малітве вернікі парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Яну Рэйшалю
з нагоды 30-ай гадавіны святарскага пасвячэння і надыходзячага дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Евангелля на зямлі, душэўнага супакою і штодзённай радасці. Няхай сам Бог ганарыцца плёнам Вашай працы, а Маці Божая няхай нястомна Вамі апекуецца і суправаджае на дарозе жыцця. Мы будзем маліцца да вечнага Бога аб шчасці і здароўі для Вас!
З малітвай і павагай вернікі з в. Моцевічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Шэмету
з нагоды 35-ай гадавіны святарскага пасвячэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар і намераў, стойкасці, моцы, добрых людзей побач, нязгаснага запалу ў паслузе і Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця.
Вернікі парафій Гродна-Аўгустовак і Адамавічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Яну Раманоўскаму
з нагоды 10-ай гадавіны святарскага пасвячэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Твой дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач будуць зычлівыя людзі, а Божыя ласкі няхай сыходзяць на Цябе няспынна. Чэрпай радасць з кожнай хвіліны, цешся сваёй паслугай і заўсёды ўсміхайся сабе і людзям навокал.
Бацькі і сястра з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Яну Рэйшалю
з нагоды 30-ай гадавіны святарскага пасвячэння і дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Хай моманты шчасця нястомна множацца, І кветкі цвітуць на Вашым шляху. Заўсёды цешцеся апекай Божай І любіце шчыра працу сваю. Хай Божая Маці, што з алтара зорыць, Шмат ласкаў удзеліць, здароўем адорыць, Каб Ксёндз паважаны ўсю жыцця дарогу Служыў на карысць людзям і на хвалу Богу. Каб жыццё квітнела ярчэй майскіх садоў, Жадаем Вам здароўя і традыцыйных 100 гадоў!
З малітвай парафіяне з капліцы Ліпічна
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top