Віншаванні! 17 красавіка

 |  Рэдакцыя  |  Ад шчырага сэрца

❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Ясевічу
жадаем моцнага здароўя, нястомнай радасці, шчасця і поспехаў у душпастырскай паслузе. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны момант Вашага жыцця, Езус падтрымлівае ва ўсім, а святы заступнік нястомна апекуецца.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікіх Эйсмантаў

17 красавіка. ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЕ ПАНА

❧✿❧
Паважанаму Айцу
Ежы Саковічу
жадаем моцнага здароўя, надзеі і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог асвячае дарогу Вашага жыцця, умацоўвае розум і сэрца, каб Слова, што выходзіць з Вашых вуснаў, стала агнём, святлом і моцай для нашай веры.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Карэлічаў і Варончы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Федуку
жадаем, каб добры Бог адорваў Вас шчодрымі ласкамі, а святы заступнік няспынна маліўся за Вас перад Божым тронам. Жадаем здароўя, сілы, стойкасці, непахіснай веры і надзеі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ражанкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Жэгарыну
жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, людской добразычлівасці і мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця. Няхай Езус Хрыстус заўсёды і ва ўсім Вам дапамагае, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Навагрудка і Любчы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Юрыю Барташэвічу
і Юрыю Ясевічу
жадаем моцнага здароўя, паспяховай святарскай паслугі і спакою ў сэрцы.
Апостальства “Маргарытка” парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі
Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу,
Галоўнаму Рэдактару Ксяндзу
Юрыю Марціновічу
і ўсім Ксяндзам, якія раней працавалі ў рэдакцыі,
жадаем шчодрых Божых ласкаў і бласлаўлення ў паслузе. Няхай святло ўваскрослага Хрыста стане для Вас надзеяй на мір і падтрымкай у цяжкую хвіліну. Ксяндзу Рэдактару з нагоды імянін жадаем патрэбных Божых ласкаў, моцнага здароўя на доўгія гады, шмат радасных дзён і цішыні ў сэрцы.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі
Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу
і Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму
жадаю, каб уваскрослы Езус быў для Вас крыніцай радасці і спакою, бласлаўляў у душпастырскай паслузе і спадарожнічаў на шляху да святасці.
Генеральная настаяцельніца Супольнасці Сясцёр Дапаможніц Чыстцовым Душам с. Ірэна Златкоўская
❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Арцыбіскупу
Юзафу Станеўскаму
і Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу,
паважанаму Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю,
усім Ксяндзам і Сёстрам
Гродзенскай дыяцэзіі
жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, радасці, душэўнага супакою, шчырых людзей побач і шчодрых дароў Святога духа. Няхай Бог Айцец адорвае Вас сваёй любоўю, уваскрослы Езус бласлаўляе, а Марыя аберагае ад нягод.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Крупава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Аляксандру Лебядзевічу
жадаем, каб уваскрослы Хрыстос Вас блаславіў, Святы Дух спадарожнічаў у кожную хвіліну, а Анёл-ахоўнік заўсёды аберагаў. З нагоды дня нараджэння, імянін і 15-ай гадавіны святарства жадаем моцнага здароўя і радасці. Няхай абвяшчаемае Вамі Божае слова яшчэ глыбей пранікае ў сэрцы вернікаў.
Касцёльны камітэт, парафіяне, моладзь і дзеці з Жамыслаўля, а таксама вернікі з Гіравічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
Віктару Субелю
жадаем шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і моцнага здароўя на доўгія гады жыцця. З нагоды дня нараджэння і 25-ай гадавіны святарства жадаем таксама, каб святы заступнік нястомна падтрымліваў Вас сваім прыкладам і заўсёды дапамагаў пераадольваць цяжкасці.
Касцёльны камітэт, парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу
Яну Радзюку,
Тадэвушу Крыштопіку,
Паўлу Звяжынскаму,
Паўлу Урбану,
Паўлу Гардзейчыку
і Паўлу Раманоўскаму
жадаем, каб святло ад уваскрасення Хрыста апраменьвала Ваша жыццё, Святы Дух удзяляў свае дары, а Найсвяцейшая Маці нястомна дадавала сіл.
Вернікі парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважаным Айцам
Пробашчу Андрэю Ядкоўскаму,
Юзафу Гензу,
Андрэю Врублеўскаму,
Эдуарду Пяцельчыцу,
Зміцеру Чарнелю,
Дзмітрыю Лабкову,
Максіму Лабкову,
Валерыю Мазюку,
Віктару Бохану,
Вальдэмару Слоту
і Ксяндзу Паўлу Аляскевічу
жадаем моцнага здароўя, радасці і душэўнага супакою. Няхай уваскрослы Хрыстос бласлаўляе ў намаганнях, а кожны сустрэты чалавек дзеліцца з Вамі сваёй дабрынёй.
Супольнасць Францішканскага ордэна свецкіх, апостальства “Маргарытка” і ўдзячныя вернікі парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Паўлу Раманоўскаму
жадаем моцнага здароўя, паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў, апекі Маці Божай і дароў Святога Духа. Няхай ніколі не згасне Ваша руплівасць на ніве Пана, палымянасць у малітве, цеплыня і любоў, якімі дзеліцеся з намі, а прамяні Божай міласэрнасці заўжды асвячаюць Ваша святарства.
Моладзь, дзеці і парафіяне касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Граўжышках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Уладзіславу Сурвілу
жадаем моцнага здароўя, радасці ў душпастырскай паслузе, сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай добры Бог заўсёды Вас аберагае і адорвае патрэбнымі ласкамі, Маці Божая штодзённа апекуецца, а Святы Дух напаўняе сваім святлом.
Вернікі парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Войстам
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Міхалу Ластоўскаму
жадаем, каб уваскрослы Хрыстос адорваў добрым здароўем і напаўняў сэрца спакоем і радасцю. Цешцеся кожнай хвілінай жыцця!
Андрэй Слонімец і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Капцёўкі і ўсёй Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Алегу Канановічу
жадаем моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі і людской зычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Панны Марыі дадаюць цярплівасці. Дзякуем за малітву, адкрытае сэрца і адданую паслугу.
Парафіяне і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцкага са Станевічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Сарэлу
жадаем здароўя, радасці, шчасця, спакою і шматлікіх ласкаў ад трыумфуючага Збаўцы свету Езуса Хрыста праз рукі Яго Маці Марыі.
Станіслава Сідаровіч, Люцыя Лабэцкая, Марыя Вішнеўская і Марына Скорб з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Алегу Яновічу
жадаем, каб дарога, якой Вы штодзённа крочыце, была шчаслівай і бласлаўлёнай. Няхай Маці Божая няспынна апекуецца, а Божы Провід чувае над Вамі.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Воўпы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Зянону Рамейку
жадаем, каб уваскрослы Хрыстос напоўніў радасцю і спакоем, а Маці Божая апекавалася Вамі. Жадаем моцнага здароўя, сіл і стойкасці ў складаных сітуацыях, а таксама шмат нагод для ўсмешкі, бо яна робіць гэты свет лепшым.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі з Астрыны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Адамовічу
жадаем, каб усе Божыя ласкі, якімі напоўнены Велікодныя святы, запоўнілі Ваша жыццё і паслугу, каб Маці Божая ахінала сваёй апекай, а побач заўсёды былі зычлівыя людзі.
Вернікі з в. Гінэлі парафіі Нача
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу
Каноніку Віктару Субелю,
Сёстрам Ганне і Агнешцы,
Кансэкраваным Удовам
Зоф’і і Сабіне
жадаем, каб Збаўца ўзмоцніў Вас у веры, надзеі і любові, здароўе было моцным, радасць – штодзённай, сілы – бясконцымі, а Маці Божая няспынна мела Вас у сваёй апецы. Ксяндзу Пробашчу з нагоды 25-ай гадавіны святарства
жадаем таксама, каб святло Святога Духа ніколі не гасла ў Вашым сэрцы, дадаючы сіл для служэння.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Яну Кучынскаму
і шаноўнаму спадару Старшыні
Тадэвушу Жукоўскаму
жадаем шмат радасці, моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў ва ўсіх справах, Божага бласлаўлення, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Маці Божай. Няхай уваскрослы Хрыстос прыносіць аднаўленне і дае сілы для пераадолення цяжкасцей.
Працаўнікі гродзенскай катэдры і Пелагея
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Здзiславу Пiкулу,
Алегу Жураўскаму,
Казiмiру Мураву,
Артуру Ляшнеўскаму,
Сястры Каралiне,
арганiстцы Лiлiі
жадаем моцнага здароўя, сiл, радасцi, душэўнага супакою, дароў Святога Духа, апекi Мацi Божай i бласлаўлення ад уваскрослага Езуса Хрыста.
Парафiяне з Дзятлава
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Яну Пузыну,
Аляксандру Пятровічу
і Эрнэсту Мікалайчыку
жадаем моцнага здароўя, сіл і стойкасці на святарскім шляху, нястомнай апекі Маці Божай і бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста на кожны дзень, каб жыццё было асвечана прамянямі Божай міласэрнасці і любові.
Вернікі парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Віктару Захарэўскаму,
Здзіславу Пікулу
і Паўлу Звяжынскаму
жадаем моцнага здароўя, сіл у душпастырскай паслузе і душэўнага супакою. Няхай уваскрослы Езус бласлаўляе Вас, Святы Дух асвячае Ваш святарскі шлях, а Маці Божая нястомна апекуецца.
Парафіяне з Варнянаў і Вароны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Паўлу Беланосу
жадаем шчодрых Божых ласкаў і зычлівых людзей побач. Няхай уваскрослы Езус бласлаўляе Вас, а Святы Дух асвячае святарскі шлях. Парафіяне з Макараўцаў
❧✿❧
Дарагому Сыну
Ксяндзу Вячаславу Матукевічу
жадаем велікоднай радасці на доўгія гады. Няхай уваскрослы Езус напаўняе Тваё сэрца спакоем і надзеяй, здароўе будзе моцным, і сілы не пакідаюць.
Мама і тата
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Ігару Анісімаву
перасылаем сардэчныя пажаданні. З Вялiкiм днём, Ксёндз Iгар, Вас вiншуем – З Уваскрасеннем Езуса Хрыста! Няхай Гасподзь здароўе Вам шануе, I будуць з Вамi мудрасць, дабрата... Вялiку радасць ад Бога атрымалi – Збаўленне Езус для нас усiх прынёс! Жадаем, каб заўжды Вы адчувалi, Што Бог жывы! I Езус Уваскрос!
Парафіяне і малітоўная група касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Алегу Жураўскаму
жадаем, каб міласэрны Бог адарыў здароўем на доўгія гады, каб Вы маглі працаваць на Божую хвалу і для перамянення людскіх сэрцаў. Складаем сторазовае “Аддзяч Божа!” за Божае слова, якое Вы прамаўляеце. Няхай Маці Божая чувае над кожнай Вашай хвілінай!
Касцёльны камітэт і вернікі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні
❧✿❧
Паважаным Айцу
Вальдэмару Слоту,
Ксяндзу Леону Лішыку
і Сястры Мір’ям
жадаем моцнага здароўя і шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай Усемагутны ўзнагародзіць Вас за ўсе старанні, якія прыкладваеце, каб наблізіць нас да Бога.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікай Бераставіцы
❧✿❧
Паважаным Сёстрам
Агнешцы і Ганне,
Сястры Зоф’і Смятанцы,
Кансэкраваным Удовам
Сабіне і Зоф’і
жадаем, каб кожны дзень Вашага жыцця быў напоўнены Божым бласлаўленнем, здароўем, радасцю і спакоем, а дабрыня і зычлівасць, якія Вы дорыце людзям, заўсёды да Вас вярталіся. Надалей заставайцеся для нас прыкладам веры і набожнасці.
Вернікі з Гіравічаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Юрыю Канапельку
жадаем, каб Пан Езус дапамагаў Вам быць добрым святаром, Святы Дух вёў па Божых сцежках, а Марыя па-мацярынску апекавалася. З нагоды дня нараджэння і імянін жадаем таксама доўгіх гадоў жыцця, Божага бласлаўлення, аптымізму і добразычлівых людзей побач.
Парафіяне з Поразава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Гавецкаму
жадаем, каб Ваша жыццё было шчаслівым і бласлаўлёным. Няхай уваскрослы Хрыстос, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, вядзе Вас па прыхожым, хоць, разам з тым, цяжкім святарскім шляху. Няхай Маці Божая заўсёды Вамі апекуецца, а Святы Дух асвячае кожны Ваш дзень.
Парафіяне з Іўя
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Аляксандру Шэмету,
Яну Кузюку,
Артуру Малафею
і Міхалу Ластоўскаму
жадаем, каб уваскрослы Езус адарыў Вас моцным здароўем, цярплівасцю, стойкасцю, душэўным супакоем і ўсімі патрэбнымі ласкамі на святарскім шляху. Няхай кожны дзень жыцця будзе асвечаны прамянямі Божай любові і міласэрнасці. Памятаем пра Вас у малітвах.
Вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу
Антонiю Пажэцкаму
жадаем натхнення i вытрымкi ў святарскай паслузе, поспехаў у рэалiзацыi планаў i задум, моцнага здароўя, зычлiвых людзей побач i заўсёды заставацца верным Хрысту. Няхай Божая мiласэрнасць асвячае Ваш шлях.
Парафіяне касцёла св. Францiшка з Асізі ў Свiслачы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Бяганскаму
жадаем, каб Ваша святарства расцвітала, нягледзячы на цяжкія абставіны. Прыняцце крыжа з любоўю нараджае цудоўны плён. Няхай Ваша сэрца перапаўняе Божая любоў і давер, што Вы ў Яго руцэ, вера, што Ваша святарства мае сэнс, надзея, што пасля смерці заўсёды ёсць уваскрасенне.
Парафіяне з Тракеляў
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам
Пробашчу Паўлу Безляповічу,
Андрэю Пышынскаму
і Валерыю Спірыдону
жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень і дароў Святога Духа. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас добрым здароўем, сілай і цярплівасцю, а Панна Марыя вядзе да святасці і атуляе любоўю і апекай.
Вернікі капліцы Вердамічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Канапельку
жадаем, каб Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх далонях, бласлаўляў кожны Ваш дзень, Святы Дух удзяляў свае шчодрыя дары, а Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекавалася. З нагоды дня нараджэння і імянін жадаем таксама добрага здароўя на доўгія гады і сіл у выкананні Божай волі.
Вернікі капліц Верабейкі і Вердамічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Дзянісу Шмыгіну
жадаем моцнага здароўя, радасных дзён жыцця і душэўнага супакою. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас ласкай і бласлаўленнем, а Маці Божая штодзённа апекуецца і заўсёды будзе з Вамі.
Парафіяне касцёла Звеставання НПМ у Міжэрычах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Кузьмічу
жадаем шмат радасці, здароўя, цярплівасці, плёну ў душпастырскай працы і добразычлівых людзей на святарскім шляху. З нагоды імянін жадаем таксама, каб Ваша сэрца было напоўнена супакоем, а на твары заўсёды ззяла ўсмешка. Няхай Анёл-ахоўнік чувае над Вамі, а Марыя ахінае сваёй апекай.
Касцёльны камітэт, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі парафіі Унебаўзяцця НПМ у Новым Двары
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юрыю Павайбу
жадаем, каб Езус Хрыстус бласлаўляў Твае планы, Мацi Божая натхняла сваёй любоўю i апекай, а Святы Дух дапамагаў годна выконваць святарскую паслугу. З нагоды імянін жадаем таксама, каб Анёл-ахоўнiк і святы заступнік чувалі над Табой i дапамагалі шчаслiва пражыць кожны дзень.
Родныя
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Тадэвушу Крыштопіку
жадаем шчодрых ласкаў і бласлаўлення ад уваскрослага Езуса Хрыста на кожны дзень жыцця. З нагоды дня нараджэння жадаем таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою, нястомнага натхнення і радасці.
Парафіяне з капліцы Божай міласэрнасці ў Свіслачы
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top