Віншаванні! 3 красавіка

 |  Рэдакцыя  |  Ад шчырага сэрца

❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу
Арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму
з нагоды дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем, каб усё Ваша жыццё было напоўнена Божым святлом, любоўю і супакоем. Няхай Хрыстос будзе Вам адзіным і сапраўдным Арыенцірам, а Найсвяцейшая Маці – чулай Апякункай.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”

10 красавіка. ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ

❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу
Арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, сіл, душэўнага супакою і толькі радасных хвілін. Няхай Бог адорвае Вас патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай паслугі.
Хрэсніца Ганна з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яну Гавецкаму
з нагоды 60-годдзя з дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, цярплівасці і стойкасці ў жыцці, душэўнага супакою, вытрымкі, поспехаў і здзяйснення мар, апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай святы заступнік падтрымлівае Вас сваім прыкладам і заўсёды дапамагае пераадольваць цяжкасці.
Легіён Марыі, апостальства “Маргарытка” парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Рычарду Пэрчаку
з нагоды імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай святы заступнік штодзённа Вамі апекуецца, Маці Божая ахінае плашчом сваёй мацярынскай пяшчоты, усемагутны Бог шчодра адорвае сваімі ласкамі, а Святы Дух напаўняе дарамі кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Дзітвы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Яну Гавецкаму
з нагоды юбілею з дня нараджэння перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, веры, надзеі, добразычлівых людзей побач, шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін у Вашым жыцці. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус напаўняе жыццё любоўю, а Марыя заўсёды апекуецца Вамі. Няхай Бог узнагародзіць Вас за нястомную працу і малітву.
Парафіяне касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Дзмітрыю Сядлецкаму
з нагоды імянін перасылаем шмат сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, душэўнага супакою і добрых флюдзей побач. Няхай Пан Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць бласлаўленнем і ласкамі на доўгія гады. Жадаем апекі Маці Божай і святога заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Канвелішкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Юрыю Кузьмічу
з нагоды 12-ай гадавіны служэння ў нашай парафіі перасылаем шчырыя пажаданні, спалучаныя з нашай штодзённай малітвай. Няхай міласэрны Бог адорыць Вас патрэбнымі ласкамі, Святы Дух асвячае розум і сэрца, а Анёл-ахоўнік чувае побач у кожнае імгненне Вашага жыцця. Мы просім для Вас, наш добразычлівы, мудры душпастыр, моцнага здароўя, здзяйснення ўсіх Вашых мар і жаданняў, плёну ў душпастырскім служэнні. Мы вельмі ўдзячны Вашым бацькам за тое, што выхавалі такога добрага сына святара.
З павагай і ўдзячнасцю Касцёльны камітэт і вернікі Навадворскай парафіі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Уладзіславу Сурвілу
з нагоды дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Бог бласлаўляе Ваш святарскі шлях, Маці Божая штодзённа апекуецца, а Святы Дух нястомна адорвае сваімі дарамі. Жадаем нязгаснага запалу ў душпастырскай паслузе, усмешкі на твары, сіл і натхнення ў служэнні Богу і людзям. Дзякуем за добрыя словы, уважлівасць і чуласць.
Вернікі парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Войстам
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Ігару Анісімаву
з нагоды надыходзячага Дня святара перасылаем сардэчныя віншаванні.
Ксёндз Iгар наш! Божы Каплане!
З вялiкай радасцю вiншуем.
З касцёла ўсе парафiяне –
Любоў Вам шчырую даруем.
Няхай Вас Бог заўжды шануе,
Ад бедаў хай асцерагае,
Здароўе, мудрасць Вам даруе,
У працы Вашай памагае.
Нiбы Анёлак, мама Ваша
Дапамагчы ўсiм гатова,
Нiбы яна матуля i наша.
Няхай заўжды будзе здарова!
Вялiкi дзякуй Табе, Божа,
Што Ты ксяндза нам змог прыслаць!
I з рук яго цяпер мы можам
Езуса да сябе прыняць.
А нам патрэбна ўсiм малiцца,
Каб Бог сцярог свайго Каплана...
I Божы свет няхай iскрыцца
Ад Вас, Ксёндз Iгар паважаны!
Парафiяне касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слонiме
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Шэмету
з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і ўсіх дароў Святога Духа. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю, дабрынёй, моцай, любоўю і надзеяй, вера з кожным днём толькі ўзмацняецца, а ўсё, што было запланавана, здзяйсняецца з дапамогай Бога і добрых людзей.
Вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top