20 сакавіка 2022 года

 |  Рэдакцыя  |  Ад шчырага сэрца

❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу
Арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму
з нагоды імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай святы заступнік штодзённа Вам спадарожнічае ў дарозе да святасці і да людскіх сэрцаў, усемагутны Бог ахінае сваім бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца, прытуляе да сябе і абараняе ад усякага зла.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”

25 сакавіка. ЗВЕСТАВАННЕ НПМ

❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу
Арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму
з нагоды імянін жадаем бласлаўлення ад Езуса міласэрнага, апекі Маці Божай, добрага здароўя, нязгаснай надзеі ў цяжкасцях, а таксама найпрыгажэйшага плёну там, дзе Вы штодня пакідаеце сваё сэрца, свае думкі, свае сілы.
Апостальства “Маргарытка” парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу
Арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму
з нагоды імянін і дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, а таксама сталай апекі Маці Божай і святога заступніка. Няхай Святы Дух шчодра адорвае Цябе сваімі цудоўнымі дарамі і ўзмацняе ў выкананні нялёгкай пастырскай паслугі.
Мама з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Юзафу Занеўскаму
з нагоды імянін складаем шчырыя віншаванні. Мы ўдзячны Пану Богу за тое, што Вы ў нас ёсць, што прыходзіце да нас і нясеце Божае слова, святло, надзею і радасць. Няхай здзейсняцца ўсе Вашы мары, а пачынанні будуць завершаны. Жадаем моцнага здароўя, шмат сіл і стойкасці ў душпастырскай паслузе. Няхай добры Бог і Найсвяцейшая Маці дапамагаюць Вам ва ўсім.
З павагай парафіяне касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Каноніку Віктару Субелю
з нагоды 25-ай гадавіны святарскага пасвячэння, дня нараджэння і імянін складаем букет шчырых пажаданняў. Няхай добры Бог памножыць Вашу веру і блаславіць, Святы Дух шчодра адорыць мудрасцю, Маці Божая ахіне няспыннай апекай і мацярынскай любоўю, а святы заступнік спадарожнічае ва ўсіх жыццёвых і святарскіх справах. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, цярплівасцю і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Яму і людзям, а кожны дар, які атрымліваеце ад Пана, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым і святарскім шляху.
Касцёльны камітэт і парафіяне касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах
❧✿❧
Паважанаму ксяндзу
Збігневу Драгулу
з нагоды імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця. Няхай здароўе будзе моцным, спакой заўсёды жыве ў сэрцы, радасць не пакідае, а моц не слабее. Няхай святы заступнік нястомна чувае над Вамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае плашчом мацярынскай любові.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Старых Васілішкаў
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч
Аляксандр Севасцьяновіч!
З нагоды Вашага дня нараджэння мы дзякуем Пану Богу за тое, што маем такога пробашча. Вы да кожнага даходзіце з разуменнем і падтрымкай, а таксама з пасланнем Евангелля, на ўласным прыкладзе паказваеце нам, як любіць усіх людзей аднолькава, з вялікай руплівасцю і любоўю клапоціцеся пра цяпло і ўтульнасць у Божым доме. Вы чалавек радасці і нясеце нам не толькі радасць, але і надзею, што дапамагае ўвасабляць Божую волю і змяняць сваё жыццё. Мы бясконца ўдзячны Вашым бацькам і молімся за іх: аб здароўі і сілах для мамы Генуэфы, а для бацькі – аб вечным супакоі ў небе. Молімся таксама аб святасці для Вас. Просім, каб Бог адарыў Вас моцным здароўем, сілай, мудрасцю і цярплівасцю, каб рэалізаваць усе задумы адносна касцёла. Няхай Маці Божая абдымае Вас і ахінае цяплом мацярынскага сэрца!
Любячыя парафіяне касцёла св. Мікалая ў Міры
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Рудзевічу
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, шмат сіл для абвяшчэння Божай праўды, стойкасці ў пакліканні, Божага бласлаўлення і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень душпастырскай паслугі.
Мама, брат Дзмітрый і брат Генрых з сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Віктару Ханько
з нагоды дня нараджэння хочам перадаць самыя сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця ў здароўі, сіл на кожны дзень душпастырскай паслугі, радасці, поспехаў ва ўсіх справах, а таксама зычлівых людзей навокал. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Панна Марыя ахінае плашчом мацярынскай апекі.
Удзячныя парафіяне з Мастоў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу каноніку
Юзафу Багдзевічу
з нагоды імянін жадаем моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, радасці, нястомных сіл для служэння Пану, сталай апекі Маці Божай і святога заступніка. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе асветлены прамянямі Божай міласэрнасці. Шчыра дзякуем за чулае сэрца, ахвярную працу, прыгожую малітву і зычлівасць.
Удзячныя парафіяне касцёла свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Аляксандру Рудзевічу
з нагоды дня нараджэння перасылаем мноства шчырых і сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў, натхнення, мноства радасных хвілін і нязгаснай энергіі ў служэнні Богу і людзям. Няхай Езус бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух шчодра адорвае мудрасцю і дапамагае годна выконваць святарскую паслугу. Дзякуем за добрыя словы, уважлівасць і чуласць!
З павагай і ўдзячнасцю парафіяне касцёла св. Міхала Арханёла ў Луконіцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Аляксандру Рудзевічу
з нагоды дня нараджэння жадаем патрэбных Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі, а ў сэрцы жыве радасць, дабрыня, любоў і надзея. Няхай здароўе спрыяе, моц ніколі не пакідае, Езус Хрыстус падтрымлівае ў кожнай справе, а святы заступнік заўсёды чувае над Вамі.
Удзячныя парафіяне з в. Старое Сяло
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top