• Адпачынак са "Словам"
  • Ад шчырага сэрца

03 красавіка, 2022

Віншаванні! 3 красавіка

Рэдакцыя
❧✿❧ Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем, каб усё Ваша жыццё было напоўнена Божым святлом, любоўю і супакоем. Няхай Хрыстос будзе Вам адзіным і сапраўдным Арыенцірам, а Найсвяцейшая Маці – чулай Апякункай. Рэдакцыя “Слова Жыцця”

20 сакавіка, 2022

20 сакавіка 2022 года

Рэдакцыя
❧✿❧ Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай святы заступнік штодзённа Вам спадарожнічае ў дарозе да святасці і да людскіх сэрцаў, усемагутны Бог ахінае сваім бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца, прытуляе да сябе і абараняе ад усякага зла. Рэдакцыя “Слова Жыцця”

06 сакавіка, 2022

6 сакавіка 2022 года

Рэдакцыя
❧✿❧ Паважанаму Айцу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, шчасця, доўгiх гадоў жыцця i Божага бласлаўлення на святарскiм шляху. Былыя парафiяне

01 сакавіка, 2022

6 лютага 2022 года

Рэдакцыя
❧✿❧ ЯГО ЭКСЦЭЛЕНЦЫІ КСЯНДЗУ АРЦЫБІСКУПУ ЮЗАФУ СТАНЕЎСКАМУ з нагоды чарговай гадавіны біскупскай сакры перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Езус, Найсвяцейшая Маці і Святы Дух апекуюцца Вамі, дадаюць сіл і здароўя для рэалізацыі Божых планаў, усмешка заўсёды будзе на твары, побач знаходзяцца добрыя людзі, а кожны дзень паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем. Рэдакцыя “Слова Жыцця”

20 лютага, 2022

20 лютага 2022 года

Рэдакцыя
❧✿❧ Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, радасці, цярплівасці ў святарскай паслузе, шчодрых дароў Святога Духа, добразычлівых людзей побач. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажыць кожны дзень. Шчасці Божа! З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, парафіі Адамавічы і Гродна-Аўгустовак

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top