❧✿❧
Ксёндз Павел Звяжынскі!
Віншуем Вас з 22-ой гадавінай святарскіх пасвячэнняў і перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, баслаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае выконваць душпастырскую паслугу і шчодра адорвае сваімі дарамі. Жадаем Вам доўгага жыцця ў добрым здароўі, душэўнага супакою, радасных і шчаслівых дзён і толькі добразычлівых людзей побач.
Апостальскі рух “Маргарытка” і парафіяне з Варнянаў і Вароны
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі КсяндзуАрцыбіскупу Намінанту Юзафу Станеўскаму
з нагоды намінацыі на арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сіл, стойкасці і мудрасці ў выкананні паслугі кіравання Касцёлам. Няхай Божы Провід нястомна Вамі кіруе, а побач будуць зычлівыя людзі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанаму КсяндзуАлегу Жураўскаму
з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю і надзеяй, вера толькі ўзмацняецца, і ўсё рэалізуецца дзякуючы дапамозе Пана і добрых людзей.
Вернікі парафіі Наваельня
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу КанонікуВіктару Субелю
з нагоды імянін, 24-ай гадавіны святарскай паслугі і атрымання тытула “канонік” жадаем здароўя, сіл, стойкасці, непахіснай веры і надзеі. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе шчаслівы і бласлаўлёны, добры Бог адорвае шчодрымі ласкамі, Панна Марыя няспынна апекуецца, а святы заступнік нястомна моліцца за Вас перад Божым тронам.
Касцёльны камітэт і вернікі касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
☙✿❧
Паважанаму КсяндзуЗянону Рамейку
з нагоды дня нараджэння і імянін жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці на кожны дзень і поспехаў у душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы заступнік заўсёды апекуюцца Вамі, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна пражыць кожны дзень. Няхай на дарозе, якую ўказаў Бог, Вам заўсёды спадарожнічаюць Езус і Яго Найсвяцейшая Маці, удзяляючы бласлаўленне і ўсе патрэбныя ласкі, а Святы Дух, жывы агонь якога палымнее ў Вашым сэрцы, няхай будзе бясконца шчодры на свае дары. Жадаем мноства радасных хвілін у гэты цудоў...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч