❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Антонію Дзям’янку
жадаем моцнага здароўя, радасці, патрэбных Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога заступніка. Няхай Бог адорвае Вас сваёй любоўю і бласлаўленнем, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач.
Былыя парафіяне з Навагрудка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Лісоўскаму
жадаем здароўя, радасці, моцнай веры, добрых і спагадлiвых людзей пабач. Няхай Ваша паслуга прыносiць задавальненне і добры плён, а святы заступнік кожны дзень атуляе сваёй апекай.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вярэйкаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Вітэку
з нагоды імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя, шчодрага плёну ў працы на ніве Пана, а таксама Божай дапамогі на нялёгкім святарскім шляху, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень і добразычлівых людзей побач.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Воранава
❧✿❧
Паважанаму АйцуВалерыю Шэйгерэвічу
з нагоды 14-ай гадавіны святарскага пасвячэння складаем самыя шчырыя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус бласлаўляе кожны Ваш дзень, Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваёй апекай, а Святы Дух дапамагае ў выкананні душпастырскай паслугі. Жадаем добрага здароўя на доўгія гады.
З малітвай былыя парафіяне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу
з нагоды імянін сардэчна жадаем Божага бласлаўлення на святарскім шляху, дароў Святога Духа для адданай службы Богу і людзям, няспыннай апекі Панны Марыі, стойкасці ў штодзённай працы, надзеі ў сэрцы, моцнага здароўя і зычлівых людзей навокал.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Дудаў
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч