❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму
з нагоды дня нараджэння жадаем апекі Найсвяцейшай Маці, патрэбных Божых ласкаў, дароў Святога Духа, сіл і здароўя для рэалізацыі планаў ды зычлівых людзей на святарскім шляху.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі і Андрэй Слонімец
❧✿❧
Любімаму Сыну Ксяндзу Вячаславу Матукевічу
з нагоды 15-ай гадавіны святарскага пасвячэння складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай кожны Твой дзень праходзіць у радасці, сілы і запал да абвяшчэння Божага слова ніколі не пакідаюць, а побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі. Няхай Пан штодзённа адорвае Цябе сваімі шчодрымі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і святы заступнік нястомна апекуюцца.
Мама і тата
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу
з нагоды 31-ай гадавіны біскупскага пасвячэння перасылаем сардэчныя пажаданні доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, цярплівасці ў пастырскай паслузе і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог заўсёды Вас бласлаўляе, а Маці Божая мае ў сваёй апецы.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Рэдактару Юрыю Марціновічу
з нагоды дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена святлом і любоўю, а Збаўца вядзе Вас цудоўнай святарскай дарогай. Жадаем моцнага здароўя, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і бласлаўлення ад Пана Езуса.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч