Паляпшэнне свету пачніце з сябе

 |  Ядвіга Кавалеўская  |  Дзіцячы куточак

Мать каплана
(к смерти кс. Ежи Попелушко в октябре 1984г.)

Если б ты из дома не ушел так рано,
Если б не звалась я матерью каплана,
Не кричало б радио имя твоё, словно
Кто-то пеплом землю покрывает ровно.
А он… такой он был…
Нет, есть… правдолюбивый…
Святой, такой красивый…
Но кто-то утопил В излучине реки.
Не выразить теперь Той матери тоски.
Не залечить потерь.
О, если б мне не быть
той женщиной усталой!
И не стоять Марией под крестом!
Пусть лучше б умер он ребенком малым,
Чем мне сейчас оплакивать его.
...Он на коленях у нее лежит,
Как Тот. А в ней и жилка не дрожит –
Вся замерла. И две руки как камни…
Ну как теперь мне по воду идти?!
(Вода теперь могилой на пути…)
Как буду птице насыпать зерна?!
Зачем?!..
Мне пишут доктора
И бискупы… Но что мне с той чести?
Мне б боль свою до неба донести.
    Не толькі для дзяцей
ПАЛЯПШЭННЕ СВЕТУ ПАЧНІЦЕ З СЯБЕ

    Дарагія маладыя чытачы!
    У сённяшнім нумары нашай газеты мы хацелі б звярнуць вашую ўвагу, а таксама ўвагу вашых бацькоў на адну зяву: на павагу...да сябе! Іншыя людзі будуць адносіцца да нас так, як мы дазволім ім. Таму, калі хтосьці дазваляе сябе ашукваць, то заўсёды знойдуцца такія асобы, якія будуць гэта рабіць. Калі хто-небудзь дазваляе, каб яго штодзённа абзывалі, то нічога не прадказвае якія-небудзь хуткія змены на лепшае. Адкуль павінна ўзяцца ўпэненасць у сабе чалавека, які мае 10 гадоў ці крыху болей? З дому, з найбліжэйшага акружэння.
    Калі дома бацькі дазваляюць сабе зневажаць сваё дзіця, лаяць, ігнараваць, даюць яму зразумець, што ён перашкаджае ім у жыцці, у кареры ці ў праглядзе телеперадачаў, то няма чаго спадзявацца, што гэты маленькі чалавечак вырасце ўпэўнены ў сваіх сілах і ў сваіх вартасцях дарослага чалавека. Калі ў дзяцінстве людская асоба чуе ўвесь час, што яна дурная і безнадзейная, то кім яна стане ў жыцці?! Такога чалавека не здзіўляе тады, што ў дзіцячым садку яго трактуюць равеснікі, а можа не раз і выхаваўцы, як асобу другога гатунку. Яго не здзіўляе тое, што ў школе ён не мае сяброў або мае такіх калегаў, якія яго выкарыстоўваюць, бо за ўсякі кошт яны хочуць мець каго-небудзь, з кім можна было б пагутарыць ці проста разам пайсці са школы. Такога чалавека не здзіўляе ў дарослым жыцці тое, што яго працадаўца і супрацоўнікі карыстаюцца з яго ўменняў, але яго не цэняць, не здзіўляе яго.... але вельмі БАЛІЦЬ.
    Шаноўныя бацькі, выхавацелі і настаўнікі! Бог адарыў вас нязвыклым дарам: быць прыкладам для малодшага пакалення, быць увасабленнем дабра, справядлівасці і любові! Паважайце Дзіця, шануйце яго Я, ягоную думку. Не дазваляйце, каб яго хто-небудзь зняважыў і пакрыўдзіў! А каб апошняе здаралася, як найрадзей, не дазваляйце сабе на злы падыход да яго!
    Дарагія дзеці і моладзь! Старайцеся шанаваць сябе, сваё жыццё ў малых і вялікіх рэчах. Памятайце, што ніхто не мае права вас унізіць, таптаць вашую годнасць. Вы - Божыя дзеці, як і кожны іншы чалавек і Бог любіць вас бязмежна, таму не дазваляйце на тое, каб хтосьці па-злому адносіўся да Божай Любові! Калі кожны будзе адносіцца да сябе з пашанай, то так і будзе ставіцца да бліжніх. Таму атрымліваецца, каб свет стаў лепшы, мы павінны самі быць добрымі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top