![]()
Стихи наших читателей
Осмысление жизни
Остановись, мгновенье, не лети! Дай оглянуться мне назад: Уже немало пройдено пути, А в прошлое закрыт возврат.
Как я прошла свой путь – осудит Бог. Он знает, сколько мне еще идти, Где край его, где мой порог, Как долго мне свой крест нести. Я думать не хочу о той черте, Которую зовут последней. Ведь жизнь прекрасна, даже в нищете, И даже в час мучительной болезни.
Не стану ни роптать, кляня судьбу-злодейку, Ни завистью взгляд свой осквернять, Ни злиться на последнюю копейку, А трудности с улыбкой побеждать.
Я буду с радостью встречать рассветы, Благодаря Всевышнего за них. Не осуждать и не давать советы, Не жить чужою жизнью, за других.
Кладко Вероника
|
Радасць знаходзіцца ў глыбіні душы
Дарагія маладыя чытачы!
Мы хацелі б сёння сказаць некалькі слоў наконт нашага падыходу да саміх сябе. Кітайская прытча гаворыць аб тым, як адзін чалавек хацеў уцячы ад уласнага ценю і ад гуку ўласных крокаў. Ён імкнуўся ўсімі спосабамі пазбавіцца ад гэтага: хутка ішоў, але яго цень ішоў за ім, чалавек чуў таксама свае крокі; затым ён пачаў бегчы, але яго цень бег за ім і гук крокаў быў яшчэ больш гучнейшы. Чалавек бег усё хутчэй і хутчэй - але нічога не змянілася, аж, нарэшце, ён упаў мёртвы. А дастаткова было толькі стаць пад цень дрэва, тады чалавек не меў бы ўласнага ценю, а калі б ён прысеў, то не пачуў бы сваіх крокаў. Часта таксама мы спрабуем уцячы ад сябе і робім усё, каб толькі не аставіць сабе ані хвіліны, каб пабыць сам-насам са сваім сумленнем. Мы ўключаем тэлевізар, радыё, праглядваем газеты і часопісы, не шукаючы нічога канкрэтнага, але тым самым не дазваляем сабе прааналізаваць свае паводзіны ці проста суцішыцца. Кожны патрабуе паглядзець на сябе як бы з боку: убачыць уласныя паводзіны вачыма іншай асобы. Не заўсёды такі погляд і глыбокі аналіз будуць прыемныя, але ж гэта чалавек ацэньвае сябе сам, а не іншыя. Калі ж ён задумаецца над сабой, то можа ўбачыць, што ў той ці іншай сітуацыі ён зрабіў няправільна, няслушна, прыняў нямудрае рашэнне, а ў іншай годна і слушна трымаўся. Дзякуючы таму, што асоба прадумае свае розныя жыццёвыя сітуацыі, яна можа спадзявацца на тое, што ў аналагічных момантах зробіць так, як вырашыла. Асоба павінна ўсведамляць, што яна не зяўляецца такой беззаганнай і цудоўнай, што яе нельга ні ў чым папракнуць. Чалавек, які ўсведамляе ўласныя памылкі і недахопы, не дазваляе сабе абгаворваць іншых. Кожны павінен памятаць аб тым, што мае розныя добрыя якасці, за якія трэба дзякаваць Богу. Кожны з нас мае свае жаданні, мары, але не кожны зможа іх акрэсліць. А каб зрабіць гэта, трэба правесці не адну хвіліну на малітве і роздуме. Не варта саромецца свайго характару і замыкацца ў сабе, лепш трэба старацца змяніць свае паводзіны. Не варта ўцякаць перад сабой, бо маем права знаць сябе. Чалавек не можа ацаніць сябе на падставе здагадак ці пастанаўленняў, а толькі тады, калі ў канкрэтнай сітуацыі ён праявіць сябе перад іншымі, бо мы ведаем сябе настолькі, наколькі паказалі ў людзях. ![]()
|