Рэдакцыя
Гульні, забавы Калаж Прапануем табе скласці калаж, і не адзін, з матэрыялаў, якія дае нам сама прырода: лісце, плады, кавалкі кары, галінкі і мох. Табе неабходны будуць аловак, клей, папера, падкладка. Цяпер, калі восень - у поўным росквіце, ты можаш выбрацца на пошукі ў недалёкі парк ці лясок. Збяры ўсё, што ўдасца табе ўзяць з сабой, не пашкодзіўшы дрэвы, напрыклад: апалае лісце, жалуды, каштаны, букавыя жалуды, кавалачкі кары і галінкі дрэў, можна крыху - імху. Безумоўна, ты можаш усё змяшаць, але будзе лепш, калі ты возьмеш розныя мяшэчкі і падзеліш сабра...