Кактус - ігольніца

 |  Анна Віткоўская  |  Хвіліна творчасці
Такую незвычайную ігольніцу можна падарыць маме або бабулі. Яны, напэўна, умеюць шыць ці вышываць. А каб іголкі не губляліся, а былі заўсёды на месцы, іх можна захоўваць у такой незвычайнай ігольніцы. Каб зрабіць гэты прыгожы сувенір, вазьміце аднатонную зялёную тканіну (бавоўну ці трыкатаж), маленькі (5-6 см вышынёй) пластыкавы або керамічны гаршчок (гэта можа таксама быць невялікая шкляначка), атласную стужачку шырынёй 4-6 см і даўжынёй 20-30 см, 3 гузікі.

1. Накрэсліце на паперы з дапамогай цыркуля чвэрць круга і выражце яго. Складзіце тканіну ўдвая вонкавым бокам унутр. Прышпіліце выкрайку і абвядзіце яе. Пакіньце прыпускі, як гэта паказана на малюнку.

2. Прыладзьце верхні зрэз і прашыйце яго швом «ручны радок». Зрабіўшы на нітцы вузельчык, выцягніце іголку знізу на правы (вонкавы) бок. Калі выканаць дробныя шыўкі аднолькавай даўжыні, то гэтае шво будзе нагадваць радок, прашыты машынай.

3. Вывярніце выраб. Адзначце крэйдай лініі зборкі. Прашыйце швом «наперад іголку» па ніжняй лініі зборкі з двух бакоў адной ніткай.

4. Паколькі наш «кактус» будзе служыць ігольніцай, то яго лепш наладаваць не ватай, а абрэзкамі тканіны (лягчэй будуць утыкацца іголкі).


5. Верхнюю лінію зборкі прашыйце швом «наперад іголку», захопліваючы адразу пярэднюю і заднюю часткі вырабу. Сцягнутую нітку замацуйце вузельчыкам.
6. Прышыйце вочы і нос з гузікаў.

7. Выканайце па схеме кветку з атласнай стужачкі або вазьміце гатовую штучную кветачку і прышыйце яе да кактуса.

Жадаем вам творчых поспехаў!
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top