• Архіў нумароў
  • 2009
  • 21 (290), 15 лістапада 2009

У нумары 21 (290), 15 лістапада 2009:


15 лістапада 2009 года

| Ад шчырага сэрца
◊◊◊ Паважанаму а. Андрэю Шалкевічу з нагоды Імянінаў і двухгадовай працы ў парафіі імя Анельскай Божай Маці перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Бог благаславіць і клапоціцца пра Вас у кожную хвіліну жыцця, няхай вядзе сваімі шляхамі і ўзнагародзіць за адкрытае сэрца і прысутнасць сярод нас. З удзячнасцю моладзь з парафіі і францысканскі ордэн свецкіх ...

XXXIII Нядзеля звычайная

З Eвангелля св. Марка У тыя дні пасля таго ўціску зацьміцца сонца, і месяц не дасць святла свайго. I зоркі будуць падаць з неба, і сілы нябесныя пахіснуцца.    Тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці на аблоках з вялікай сілай і ў славе. Ён пашле тады Анёлаў сваіх і збярэ выбраных сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба. Вучыцеся на прыкладзе смакоўні...

Віцебск. Хрыстус чакае ў новай святыні

| З жыцця Касцёла
10 кастрычніка б.г. у рамках святкавання 10-ці годдзя ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі мы былі сведкамі кансэкрацыі касцёла імя Міласэрнага Езуса ў Віцебску. Гэта першая каталіцкая святыня, пабудаваная ў гэтым горадзе праз 125 гадоў. 22 кастрычніка 2000 г. для вернікаў віцебскай парафіі імя Міласэрнага Езуса ў касцёле імя св. Барбары была ажыццёўлена першая св. Імша. 3 снежня гэтаг...

Гутарка немаўлятаў

| Дзіцячы куточак
Лістапад – месяц, калі мы ўспамінаем асаблівым чынам пра памерлых. Мы прыходзім на іх магілы, ставім свечкі, памятаючы і молячыся за іх. І ў кожнага з нас мімаволі ўзнікае думка пра ўласную смерць. Кагосьці гэта думка палохае панічна, а кагосьці пакідае ў супакоі духа і ў надзеі на Таго, чыё Імя - Міласэрнасць. Часцей за ўсё мы ўцякаем ад думак пра непазбежнасць смерці. Так адбываецца, т...

З гісторыі цудоўнага месца

| Парафіі і святыні
Як цудоўны абраз Вастрабрамскай Божай Маці, так і капліца, дзе ён размяшчаецца, і сама Вострая Брама маюць багатую гісторыю, якая звязана з гісторыяй развіцця Вільні. У канцы XVст. пачатку XVI ст. паўстала дзевяць гарадскіх брамаў, з ліку якіх адна (адзіная, якая захавалася да нашага часу) насіла назву Мядніцкая ці інакш Крэўская. Крыху пазней “прыжылася” іншая назва брамы – Вострая (ад наз...

Кс. Цэзарый Міх

| Знаёмімся са святарамі
   Ксёндз    Цэзарый Міх - Нарадзіўся 27. 10. 1961 г. у Белай Падлясцы (Польшча).- Закончыў папскі тэалагічны факультэт у Вроцлаве.- Святарскія пасвячэнні атрымаў 21.05. 1988 г. у Вроцлаве з рук кардынала Генрыха Гульбіновіча.- Душпастырская праца: з 13 . 07. 1991 г. – пробашч у Прывалцы,- а з 1999 г. – у Скідзелі. Будаваў касцёл імя св. Юзафа ў Скідз...

Маці Міласэрнасці, маліся за нас!

| З жыцця Касцёла
ГРОДЗЕНСКАЯ ДЫЯЦЭЗІЯ     Створана 13. 04. 1991 г. I. ЗАСТУПНІКІ ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ:     ВАСТРАБРАМСКАЯ БОЖАЯ МАЦІ – урачыстасць - 16 лістапада     СВ. МАКСІМІЛЬЯН МАРЫЯ КОЛЬБЭ – свята - 14 жніўня     СВ. КАЗІМІР – свята - 4 сакавіка †

Наймілейшы абраз

| Пастырскае Слова
    На Віленшчыне ў кожным доме ёсць Яе абраз. З вялікім даверам людзі моляцца да нашай Маці Міласэрнасці.    У дзяцінстве ў парафіяльным касцёле ў Эйшышках у мяне менавіта перад алтаром Вастрабрамскай Божай Маці было любімае месца. Заўжды я хацеў быць бліжэй да Сваёй Маці. Я быў не раз у Вострай Браме. Асабліва мяне прыцягвалі набажэнствы “Апекі”. Прыя...

Найсвяцейшая Сям’я! Благаслаў і ахоўвай усе сем’і свету!

| На шляху да святасці
Лістапад уводзіць нас у таямніцу Назарэту, прыбліжаючы яе цераз заснавальніцу сёстраў-назарэтанкаў.    12 лістапада 1842 г. у Рашковай Волі недалёка ад Варшавы нарадзілася Францішка Сядліская, пазнейшая маці Марыя ад Езуса, Добрага Пастыра. З ранняга дзяцінства яна была закахана ў Богу і толькі ў Ім бачыла крыніцу, мэту і змест свайго існавання. Яна захацела прысвяціць св...

Новая святыня ў Субачах

| З жыцця Касцёла
4 кастрычніка 2009 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, асвяціў новую святыню ў Субачах (Ваўкавыскі дэканат). У гэты дзень касцёл не мог змясціць усіх вернікаў, якія хацелі падчас першай св. Імшы падзякаваць Богу за ўласную святыню. З пачатку 90-ых гадоў, калі быў вернуты парафіяльны касцёл у Шылавічах, жыхары Субочаў наведвалі іхнюю святыню, удзель...

Няхай Тваё Імя будзе праслаўлена!

| З жыцця Касцёла
О Пані мая, Святая Марыя! Тваёй ласцы асаблівай ахове і Тваёй Міласэрнасці, сёння, кожны дзень і ў гадзіну маёй смерці, душу і цела мае аддаю. Усе мае надзеі і радасці, усе ўціскі і недамаганні, жыццё і канец майго існавання Табе даручаю, каб дзякуючы Тваім заслугам усе мае ўчынкі былі выкананы і накірованы паводле Тваёй і Твайго Сына волі. Амэн Звыш 300 гадоў Вастрабрамская Божая Маці з’яў...

Ответственные за жизнь

| Лісты чытачоў
Это произошло 30 июля 2007 г. Я и мои друзья поехали кататься на каруселях. Сначала – это были карусели из числа простых конструкций и не совсем опасные. Но чем больше мы катались, тем всё сильнее нам хотелось острых ощущений. Я и несколько моих товарищей решили пойти испытать себя на самой необычной карусели “Новая Звезда”. На тот момент я не осознавала ещё ни сложности её конструкции, н...

Падсвечнік-ліхтарык з апельсіна

| Хвіліна творчасці
Часам штосьці добрае і цікавае можна зрабіць з зусім нечаканых рэчаў. Палова апельсіна, старая газета, некалькі фламастэраў. Некалькі рухаў і атрымліваецца… выдатны падсвечнік. А для гэтага спатрэбіцца: апельсін, нож, газета, каўпачкі ад ручак ці фламастэраў, плывучая свечка ў алюміневай ёмістасці. 1. Апельсін разразаем папярок. Калі ён - невялікага памеру, то можна падзяліць яго на д...

Радасць парафіянаў у Бердаўцы

| З жыцця Касцёла
3 кастрычніка б.г. у суботні час пасля поўдня вернікі парафіі з Бердаўкі каля Ліды з самага ранка чакалі прыезду біскупа Аляксандра, святароў і гасцей з суседніх парафій. На працягу апошніх васьмі гадоў на чале са сваім ксяндзом-пробашчам Юрыем Свіслоцкім яны дбайна будавалі новую святыню. Таму настаў дзень, у які ўрачыстае асвячэнне новага касцёла павінна было пакласці пачатак чарговай...

Хрыста-Валадара

З Eвангелля св. Яна Пілат спытаўся ў Езуса: “Ты Кароль юдэйскі?”    Езус адказаў яму: “Ці ад сябе ты кажаш гэта, ці ішыя сказалі табе пра Мяне?”    Пілат адказваў: “Ці ж я юдэй? Твой народ і першасвятары выдалі Цябе мне. Што Ты зрабіу?”    Езус адказаў: “Валадарства Маё не з гэтага свету. Калі б з гэтага свету было Маё Валадарства, то слугі М...

Чалавек шукае праўды

| З жыцця Касцёла
    Ад нашай апошняй сустрэчы прайшло ўжо шмат часу, таму хацелася б падчас гэтай размовы закрануць некалькі тэмаў. Пасля вяртання з Масквы Вы знаходзіцеся ў Беларусі на працягу некалькі гадоў. Як Вы мяркуеце, сёння які ёсць каталіцкі Касцёл у Беларусі?    Безумоўна, гэта ўжо не той Касцёл, які я пакінуў у 1991 годзе. Цяпер у ім ёсць свае дыяцэзіі, дзве семінар...

Что такое манипуляция?

| Задай пытанне
Как верующий должен реагировать на нее?    Во всевозможных действиях человека, которые можно назвать манипуляцией, есть много моментов, которые до конца остаются неисследованными. Прежде всего потому, что сама манипуляция многообразна. Тем не менее, можно попробовать, в общих чертах, определить её суть.    Манипуляция - это целенаправленное и укрытое действие...

Шукаючы “мелодыі” жыцця

| На шляху да святасці
“Cogitо ergo sum” (“я думаю – значыць існую”) сцвярджаў французскі філосаф Рэнэ Дэкарт. Калі чалавек жыве, думае, то ён задае сабе шмат пытанняў экзастэнцыяльнага характару. Я хацела б з самага пачатку працытаваць выказванне аднаго маладога чалавека, які ўключыўся ў дыскусію пра сэнс жыцця на інтэрнэтнай старонцы: “Не магу прыняць смерць, не магу знесці нядоўгатрываласць. Не жадаю жыць то...

Які твар у Марыі ў XXI стагоддзі?

| Слова рэдактара
Аднойчы малады чалавек задаў сабе такое пытанне, кленчачы перад абразом Божай Маці. Я думаю, што XXI стагоддзе можа намаляваць некалькі твараў Марыі. Я паспрабую гэта зрабіць у ніжэйпрыведзеным разважанні.    Перш за ўсё Яе твар Мілы і Радасны: таму што Марыя бачыць, як дзеці любяць сваю Маці. Пра гэта сведчаць каранацыі абразоў у Гродне, Гудагаі і Тракелях. Шматлікія пілігрымы ...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top