• Літургія
  • Нашы заступнікі перад Богам

08 ліпеня, 2018

Св. Брыгіта Шведская: заступніца пілігрымаў

кс. Юрый Марціновіч
У старэйшым узросце шмат пілігрымавала ў святыя месцы: Рым, Святую Зямлю. З’яўляецца заступніцай паломнікаў, а таксама апякункай добрай смерці. Разам са св. Кацярынай Сіенскай і св. Тэрэзай Бенедыктай ад Крыжа апекуецца Еўропай, з’яўляецца заступніцай Швецыі. Клапацілася аб   еднасці Касцёла     Брыгіта нарадзілася ў 1303 годзе ў Фінстад каля Упсала (Швецыя). Паходзіла са шляхетнага роду. У маладым узросце засталася без бацькі. Маці хутка выдала дачку замуж, хоць тая хацела стаць манахіняй. На шчасце, абраннік, Ульф Гудмарсан, аказаўся чалавекам высакародным і так...

23 чэрвеня, 2018

Св. Марыя Гарэці: заступніца нявінніц

кс. Юрый Марціновіч
Маючы 11 гадоў, аддала перавагу страце жыцця, чым нявіннасці. Не спалохалася смерці, больш баючыся абразіць Бога. З’яўляецца заступніцай моладзі, дзяўчат і бялянак. Прабачыла мучыцеля     Марыя Гарэці нарадзілася 16 кастрычніка 1890 года ў Карынальда (Італія). Праз некаторы час сям’я пераехала ў Ферыерэ дзі Конка. Пасля смерці бацькі набожная 10-гадовая дзяўчынка часта брала ў рукі ружанец і малілася аб супакоі для душы таты.    З адыходам у вечнасць мужа і бацькі ўвесь цяжар утрымання сям’і пералёг на маці. Старэйшыя браты, каб зарабіць на жыццё, мусілі праца...

10 чэрвеня, 2018

Св. Антоній Падуанскі: заступнік згубленых асоб і рэчаў

кс. Юрый Марціновіч
Адзін з найпапулярнейшых святых. Хіба, няма касцёла, у якім не было б алтара, фігуры ці абраза св. Антонія. З’яўляецца заступнікам ордэнаў францысканцаў, антанінак і многіх брацтваў; дзяцей, шахцёраў, сужэнстваў, нарачоных, парадзіх, убогіх, падарожнікаў і інш. Касцёлы   не ўмяшчалі   яго слухачоў    Фернанда дэ Буён з’явіўся на свет у 1195 годзе ў Лісабоне (Партугалія). Паміж 15-цю і 20-цю гадамі ўступіў у ордэн Рэгулярных Канонікаў св. Аўгустына. Вывучаў тэалогію ў Каімбры. Там жа ў 1219 годзе прыняў святарскае пасвячэнне.    Мо...

10 чэрвеня, 2018

Святы заступнік з Падуі

Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
Cв. Антоній Падуанскі ўшаноўваецца шматлікімі вернікамі за цуды, учыненыя праз яго заступніцтва. Нягледзячы на тое, што мінула ўжо амаль 8 стагоддзяў пасля яго смерці, святы па-ранейшаму карыстаецца вялікай пашанай у вернікаў, асабліва ў жыхароў мястэчка Адэльск, дзе кожны год 13 чэрвеня праходзіць фэст у гонар св. Антонія. Св. Антоній Адэльскі – так мы называлі і называем гэтага святога. Аб ім я даведаўся найперш ад сваіх бацькоў і бабулі. Кожны раз, калі мы прыходзілі ў касцёл, заўсёды спачатку ішлі маліцца да алтара св. Антонія. Мяне вельмі заварожвалі воты, якія знаходзіліся над алтаро...

27 мая, 2018

Бл. Малгажата Луцыя Шэўчык: заступніца ўбогіх і сірот

кс. Юрый Марціновіч
Прысвяціла жыццё патрабуючым. Заснавала бесхабітовую супольнасць, якая апекуецца беднымі. Навучала дзяцей катэхізму, клапацілася пра касцёлы на роднай Валыні. Ва ўсім шукала волю Бога. Служыла   самым   слабым    Луцыя Шэўчык нарадзілася ў 1828 годзе ў Шэпетоўцы каля Заслаўля на Валыні (Украіна) у заможнай сям’і. Калі ёй было ледзьве 9 гадоў, стала сіратой. Апеку над дзяўчынкай узяла старэйшая зводная сястра. Дзякуючы ёй Луцыя атрымала добрую адукацыю. †

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top