Належыць да найбольш вядомых містыкаў Касцёла. Яго працы, поўныя захаплення над таямніцай Святой Тройцы, увесь час чытаюцца па-новаму. Іх каментавалі, між іншым, св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус, св. Эдзіт Штайн і св. Ян Павел ІІ. Яна ад Крыжа лічаць адным з галоўных стваральнікаў літаратурнай іспанскай мовы. Яго проза поўная паэтычных выразаў, а паэзія насычана духоўнай сімволікай.
Рэфарматар кармэлітаў і сябар св. Тэрэзы Авільскай Будучы святы нарадзіўся ў 1542 годзе ў мясцовасці Фонціверос (Іспанія) побач з г. Авіла ў Старой Кастыліі. Быў 3-ім сынам Гансала дэ Епеса і Ка...
Вялікі і знакаміты прамоўца. Людзі слухалі яго, затаіўшы дыханне. Да сёння паўтараюцца словы святога: “Добрая мова – як соты з мёдам”. Пчаляры ж, асаблівым заступнікам якіх ён з’яўляецца, вераць, што “св. Амброзій мёду дабавіць”.
Калона Касцёла Амброзій нарадзіўся каля 340 года ў Трыры (Германія) у багатай арыстакратычнай сям’і (бацька быў прэфектам Галіі). Атрымаў адукацыю ў Рыме (Італія). Там распачаў упраўленчую і палітычную кар’еру. Праз некаторы час быў пасланы ў Мілан (Італія), каб выконваць функцыю консула. Як малады і шляхетны чалавек прагнуў здабыць славу і пр...
Нашы заступнікі перад Богам
Бласлаўлёная апекуецца дзяўчатамі і хлопцамі, якія, жадаючы спазнаць радасць чыстага кахання, бяруць на сябе абавязак устрымлівацца ад палавых зносін да заключэння сакраманту сужэнства. Папа Ян Павел ІІ абвясціў бл. Караліну заступніцай Руху чыстых сэрцаў і апякункай ахвяр дамаганняў.
Малітва і праца Караліна Кузка нарадзілася 2 жніўня 1898 года ў в. Вал-Руда (сёння Забава) пад Тарнувам (Польшча). Была 4-ым з 11-ці дзяцей Яна і Марыі. Выхоўвалася ў доме, дзе панавала поўная прастаты і духу малітвы атмасфера. З ранняга дзяцінства Караліна пер...
Нашы заступнікі перад Богам
З вялікім клопатам і любоўю святы служыў самым бедным і патрабуючым. Будучы арцыбіскупам, будаваў бальніцы, школы для дзяцей з ніжэйшых сацыяльных класаў, фундаваў прытулкі для калек і пажылых людзей, для бяздомных і сірот. Прызначаў на гэта ўсю сваю маёмасць.
Шчодры да ўбогіх, ён сам жыў бедна. Падчас панавання чумы ў роднай мясцовасці прадаў усю сваю мэблю, нават ложак. Абмежаваўся такімі ж умовамі жыцця, якія мелі яго падапечныя ў лазарэтах. Падчас эпідэміі воспы загадаў адкрываць усе свірны і раздаваць ежу патрабуючым, з-за чаго ўдавалася накарміць 60-70 ...
Нашы заступнікі перад Богам
Святы з’яўляецца апекуном хворых і працаўнікоў службы аховы здароўя. Ён чувае над паспяховасцю аперацый, спрыяе правільнай дыягностыцы. Заступаецца за людзей, што маюць прафесіі з высокай ступенню рызыкі, і таму, відавочна, патрабуюць звышнатуральнай апекі. Аказвае падтрымку ў драматычных і небяспечных сітуацыях пажарным, міліцыянерам. Апостал з’яўляецца таксама заступнікам сужэнскага і сямейнага жыцця. Да яго ўзносяць малітвы аб аздараўленні адносін з блізкай асобай, аб ацаленні сужэнства, якое распадаецца.
Як блізкі супрацоўнік Хрыста св. Юда Тадэвуш вельмі...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч