• Літургія
  • Нашы заступнікі перад Богам

18 лістапада, 2018

Св. Рафал Каліноўскі: заступнік салдат

кс. Юрый Марціновіч
Бог вёў яго па самых розных шляхах: ад глебы да шаблі, ад шаблі да ссылкі, ад ссылкі да манастырскіх сцен. Здолеў захаваць павагу да чалавека і яго годнасці нават там, дзе панавала пагарда. З’яўляецца апекуном афіцэраў, а таксама заступнікам у складаных сітуацыях. Жаўнер, сібірак,   настаяцель     Рафал Каліноўскі нарадзіўся 1 верасня 1835 года ў Вільні (Літва). Паходзіў са шляхецкай сям’і. Быў добра адукаваны. Вучыўся ў Віленскім шляхецкім інстытуце, у Сельскагаспадарчай школе ў Горы-Горках і ў Ваенна-інжынернай акадэміі ў Пецярбургу, дзе атрымаў дыплом інжынера і...

05 лістапада, 2018

Св. Леў Вялікі: заступнік музыкантаў

кс. Юрый Марціновіч
З’яўляецца першым сярод наступнікаў св. Пятра, які – па прыкладзе свецкіх імператараў і заваёўнікаў – атрымаў прозвішча “Вялікі”. Быў не толькі выдатным тэолагам, айцом і доктарам Касцёла, але і цудоўным дыпламатам. Дзякуючы сваім здольнасцям і заслугам па праву называўся вялікім абаронцам хрысціянскай цывілізацыі. Значныя заслугі ў галіне літургіі     Нарадзіўся ў канцы IV стагоддзя ў Таскане ці, дакладна невядома, у Рыме (Італія). Быў здольным і руплівым вучнем, аб чым сведчаць глыбокія веды і культура слова, што вынікаюць з яго пазнейшых казанняў.   Прыняўш...

21 кастрычніка, 2018

Бл. Цэліна Бажэнцкая: заступніца сясцёр змёртвыхпаўстанак

кс. Юрый Марціновіч
Спалучыла ў сваёй біяграфіі сямейнае жыццё з манаскім, становячыся своеасаблівым феноменам у гісторыі Касцёла. Была жонкай, мамай, бабуляй і манахіняй. Заснавала Кангрэгацыю Сясцёр Змёртвыхпаўстання Пана Нашага Езуса Хрыста. Пакорная Божай волі     Цэліна Разалія Леанарда нарадзілася 29 кастрычніка 1833 года ў заможнай сям’і Хлюдзінскіх у Антовілі каля Оршы ў Беларусі. Дзякуючы клопату бацькоў атрымала добрую адукацыю. Ужо будучы маладой дзяўчынай хацела ўступіць у кляштар сясцёр візітак у Вільнюсе (Літва), але, паслухмяная волі бацькоў і парадзе спаведніка, у 1853 годзе вы...

07 кастрычніка, 2018

Св. Ян XXIII: заступнік апостальскіх нунцыяў

кс. Юрый Марціновіч
Яго называюць “добрым папам Янам”, “Янам усміхнутым” і “Янам пакорным”. У памяці вернікаў застаўся як асоба з вялікай душой, поўнай жывой веры і любові да бліжняга. У яго сардэчным і зычлівым выразе твару бачылі адлюстраванне самога Бога. З’яўляецца, між іншым, заступнікам экуменічнага руху. Прыстасаваў Касцёл да сучаснасці     Анджэла Джузэпэ Ранкалі нарадзіўся 25 лістапада 1881 года ў Італіі ў беднай сялянскай сям’і. Яго маці была вельмі веруючай асобай. Нарадзіла 11 дзяцей, з якіх Анджэла быў 4-ым. †

23 верасня, 2018

Св. айцец Піо з П’етрэльчыны: заступнік добраахвотнікаў грамадзянскай абароны

кс. Юрый Марціновіч
Адзін з самых вядомых містыкаў і стыгматыкаў нашых часоў. Аказаў вялікі ўплыў на сучасны Касцёл. Дзякуючы яго заступніцтву адбываюцца эфектныя навяртанні найбольш закаранелых атэістаў і цудоўныя аздараўленні. Пазначаны 5-цю Хрыстовымі ранамі     Айцец Піо нарадзіўся 25 мая 1887 года ў беднай сям’і ў невялікай мясцовасці П’етрэльчына непадалёк Неапаля (Італія). Рана адкрыў у сабе пакліканне да манаскага жыцця. Ва ўзросце 16-ці гадоў уступіў у навіцыят да айцоў капуцынаў. Святарскія пасвячэнні атрымаў у 1910 годзе.    20 верасня 1918 года падчас споведзі манах а...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top