• Літургія
  • Хрысціянскія традыцыі

06 сакавіка, 2022

Маўклівы Юзаф

кс. Юрый Марціновіч
Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, перажываем 19 сакавіка. Некаторых здзіўляе постаць св. Юзафа, які на старонках кожнага з чатырох Евангелляў не прамаўляе ніводнага слова. Будучы Абраннікам Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама апекуном і выхавацелем Езуса, ён застаецца ў цені. І ўсё ж з’яўляецца захапляльнай постаццю.

01 сакавіка, 2022

Святы Валянцін і сімвалізм Дня закаханых

Кацярына Паўлоўская
Кажуць, што любоў сляпая. Верце мне, гэта абсалютная хлусня: няма нічога больш відушчага, чым сапраўднае каханне. Энтані дэ Мело Дзень св. Валянціна, Дзень закаханых. Хтосьці святкуе, купляе падарункі для каханай асобы, радуе яе, хтосьці не звяртае ўвагі на гэтае свята, хтосьці крытыкуе камерцыю вакол 14 лютага, бо калі сапраўды кахаеш, то, каб парадаваць блізкага чалавека, нагода не патрэбна. †

20 лютага, 2022

Давайце вучыцца любові!

кс. Юрый Марціновіч
4 сакавіка Каталіцкі Касцёл успамінае св. Казіміра – каралевіча польскага і вялікага княжыча літоўскага. Куды б мы ні зірнулі, усе гавораць пра любоў. Пра яе сёння можна даведацца з фільмаў, прачытаць у каляровых газетах. Шмат слоў пра яе чуем у сучасных песнях, знаходзім інфармацыю ў інтэрнэце і тэлебачанні. Апошнім часам і на старонках нашай газеты было некалькі вартых матэрыялаў пра любоў.

06 лютага, 2022

Жыла ў цені брата

кс. Юрый Марціновіч
Літургічны ўспамін св. Схаластыкі, панны, адзначаецца 10 лютага Практычна адзінай крыніцай звестак аб жыцці святой Схаластыкі служаць “Дыялогі” св. Рыгора Вялікага. У сярэдзіне V стагоддзя жыла ў Італіі сумленная шляхетная сям’я. Доўгі час сужэнцы не мелі дзяцей, але нарэшце Пан Бог блаславіў іх і ў сям’і нарадзілася двое дзяцей – блізняты, якія заклалі ў Касцёле падмурак манаскіх структур. Гэта былі святыя Бенедыкт і Схаластыка. †

23 студзеня, 2022

Выбраў Бога

кс. Юрый Марціновіч
Успамін св. Францішка Сальскага адзначаецца 24 студзеня Яго чакала юрыдычная кар’ера і шлюб з багатай дзяўчынай. Абраў святарства, каб умацаваць веру католікаў і вярнуць Хрысту тых, хто перайшоў у кальвінізм. Св. Францішак Сальскі раіў вернікам старацца прыстасоўваць набожнасць да сваіх сіл, заняткаў і абавязкаў: “Набожнасць, калі яна дасканалая і шчырая, нічога не разбурае, але ўсё ўдасканальвае і дапаўняе”. †

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top