“Цудоўны знак бэтлеемскіх ясляў, такі дарагі хрысціянскаму народу, заўсёды абуджае захапленне і здзіўленне”. Апостальскі ліст “Admirabile signum” Святога Айца Францішка
Цёплыя словы папы Францішка аб яслях. Хоць невялікі, але ўсё ж Апостальскі ліст аб непасрэдным месцы нараджэння Пана Езуса. Як мы разважаем над месцам, у якім ляжыць фігурка дзіцяці ў нашых касцёлах і ў якім дзве тысячы гадоў таму спаў маленькі Езус? †
Сусвету ва ўсе часы былі ўласцівы свае бедствы. Біч сучаснасці, між іншым, – анкалагічныя захворванні і праблема абортаў, пытанне якіх вельмі востра стаіць у соцыуме. Бог жа ў сваёй любові клапоціцца пра кожнага з нас, адказваючы на актуальныя патрэбы. Таму мы атрымалі асаблівых нябесных апекуноў: св. Джану Берэту Молу – заступніцу цяжарных маці і зачатых дзяцей, і св. Перэгрына Лазіозі – заступніка людзей, хворых на рак. †
Адвэнт з’яўляецца вельмі важным часам для пабудовы і ўмацавання сямейнай супольнасці як хатняга Касцёла. Добры Адвэнт спрыяе добраму і асэнсаванаму перажыванню Каляд. І гэтаму могуць дапамагчы адвэнтавыя традыцыі, якія на працягу вякоў існуюць у нашым грамадстве. Аднак важна, каб сям’я атаясамлівала сябе з гэтымі традыцыямі, ведала іх і захоўвала, тым самым даючы дзецям прыклад таго, як можна верна і з пакорай чакаць прышэсця Хрыста. †
Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі святкуем 8 снежня.
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі Касцёл запрашае ўсіх людзей углядацца ў прыклад звычайнай дзяўчыны, якая была, аднак, нязвыклай у вачах Бога.
Унікальнасць Марыі заключалася не толькі ў Божай абранасці, але і ў тым, што Яна змагла адказаць на гэты дар паслухмянасцю і бездакорным выкананнем Божай волі. Што яшчэ адрознівала Марыю ад іншых, дык гэта Яе чыстае сэрца і бязмежны давер да Бога. Яна была вялікай, таму што была поўная Бога. Прыклад Беззаганнай кажа нам, што мы вялікія не з-за...
У літургіі Касцёла св. апостала Андрэя ўспамінаем 30 лістапада.
Св. апостал Андрэй – чалавек веры і надзеі, які нават праз сваю смерць прывёў да Хрыста вялікія тлумы людзей.
Св. Андрэй у многіх атаясамліваецца з “андрэйкамі” або са шматлікімі народнымі прыказкамі, звязанымі з яго імем. Між тым, у імені св. Андрэя ўтоена нашмат глыбейшае пасланне – пасланне веры, вынікам якой у нашым жыцці павінны стаць жывыя адносіны з Езусам Хрыстом. †
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч