• Літургія
  • Хрысціянскія традыцыі

26 чэрвеня, 2022

Паверылі і прынялі Бога

кс. Юрый Марціновіч
Святыя Пётр і Павел – дзве розныя гісторыі паклікання і жыцця для місіі аднаго Касцёла. Святых апосталаў Пятра і Паўла, а таксама іх уклад у развіццё Касцёла можна параўнаць з роляй лёгкіх у арганізме чалавека. Бог стварыў нас так, што маем два лёгкіх, якія супрацоўнічаюць і з’яўляюцца неабходнымі для нашага здаровага жыцця. Падобна з Пятром і Паўлам. Два вучні Езуса – дзве розныя гісторыі паклікання і жыцця для місіі аднаго Касцёла.

12 чэрвеня, 2022

Сэрца Бога

кс. Юрый Марціновіч
“Гэта сэрца, якое так любіла людзей, што нічога не шкадавала, ажно да поўнага вычарпання, каб аказаць ім любоў...” (з апошняга аб’яўлення св. Маргарыце Алакок). Кожны год у чэрвені мы святкуем урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якая паказвае і набліжае нам велізарную любоў Бога да людзей. Гэтая любоў ахоплівае ўсіх, хто спадзяецца на Яго.

29 мая, 2022

Паддацца дзеянню Святога Духа

кс. Юрый Марціновіч
Урачыстасць Спаслання Святога Духа – дзень нараджэння Касцёла, святой супольнасці, дзе мы ўсе “народжаныя” для вечнага жыцця. Да шматлікіх старых звычак у апошнія гады дадалася новая – пастаяннае пераскокванне па тэлеканалах, інтэрнэт-старонках і розных паведамленнях у тэлефоне. Чалавеку ўсё цяжэй засяродзіць увагу на цэлым фільме ці праграме, усё цяжэй прачытаць поўнасцю кнігу ці нават большы артыкул, асабліва калі гэта патрабуе роздуму. Таксама ўсё цяжэй выслухаць кагосьці да канца і прыняць цвёрдае, канчатковае жыццёвае рашэнне. Лепш не думаць і пачакаць.   Спасла...

15 мая, 2022

Прага неба

кс. Юрый Марціновіч
“Яны ўбачылі, як Ён узнёсся, і воблака забрала Яго з іхніх вачэй” (Дз 1, 9).     Расставанні цяжкія. У момант, калі хтосьці з блізкіх нас пакідае, адчуваем пустату, разбітасць, адзіноту. Але ў той жа час мы больш выразна бачым, кім была асоба, з якой развітваемся. Мы ўсведамляем, што яна нам дала, чаму навучыла і колькі добрага пакінула пасля сябе. Адчуваем сябе яе спадчыннікамі. Яе дух становіцца часткай нашай ідэнтычнасці. Нешта заканчваецца, але таксама заўсёды нешта пачынаецца, адкрываецца нейкі новы этап.

01 мая, 2022

Заставацца з Езусам

кс. Юрый Марціновіч
   Прычынай устанаўлення адзінага свята апосталаў Філіпа і Якуба стала размяшчэнне іх рэліквій у адным месцы – базіліцы Дванаццаці святых апосталаў у Рыме.     Розныя дарогі вядуць да Бога. Часам яны звілістыя, поўныя складаных падзей. Аднак важна, каб у пошуках нашага Стварыцеля мы не здаваліся і не адмаўляліся.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top