6 чэрвеня б.г. на плошчы імя Ю. Пілсудскага ў Варшаве адбудзецца беатыфікацыя кс. Е. Папялушкі. Пра гэта 15 лютага б.г. праінфармаваў варшаўскі Мітрапаліт арцыбіскуп Казімір Ныч падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі.
Папскі пасол арцыбіскуп Анжэло Амата, прэфект Кангрэгацыі па Кананізацыйных справах будзе кіраваць урачыстасцямі. Першы публічны акт культу кс. Е. Папялушкі - працэсія з плошчы імя Пілсудскага ў святыню імя Божага Провіду ў варшаўскі мікрараён Віляноў, дзе будуць знаходзіцца рэліквіі гэтага святара. 19 кастрычніка – дзень яго мучаніцкай смерці будзе, хутчэй за ўсё, днём л...
4 сакавіка каталіцкі Касцёл адзначае свята св. Казіміра. Прайшло ўжо звыш 500 гадоў з хвіліны яго смерці, аднак, штогод мы ўспамінаем пра ягоную постаць. Чаму можна навучыцца ад гэтага святога? Мы жывём у зусім іншых палітычных, культурных і грамадскіх умовах. Штодзённае жыццё прыносіць кожнаму з нас зусім іншыя праблемы. Аднак каштоўнасці, якімі жыў святы, застаюцца вечнымі. Святы Казімір з’яўляецца сведкам Хрыста і прыкладам вернасці Евангеллю.
Святы Казімір-каралевіч нарадзіўся 3 кастрычніка 1458 г. у Кракаве ў Вавельскім замку. Кароль Казімір Ягелончык і Альжбета Ракуская, дачка ...
18 верасня успамін пра св. Станіслава Костку, заступніка дзяцей і моладзі
Блізкасць Бога садзейнічае таму, што да людской істоты вяртаецца ўнутраны парадак, яна сканцэнтравана і ўраўнаважана, бо ў такім жа стане духа можа зразумець, да чаго Бог яе заклікае. Такім быў св. Станіслаў Костка.
Станіслаў нарадзіўся ў 1550 годзе ў Расткове на Мазоўшы. Ён быў сынам Яна, закрочымскага каштэляна. У Станіслава было тры браты і дзве сястры. Гісторыя не данесла нам падрабязнасцяў з яго дзіцячых гадоў. У 14 гадоў ён разам са сваім братам Паўлам быў пасланы вучыцца ў езуіцкую школу ў Вену, якая бы...
Культ Найсвяцейшага Сэрца Езуса Чэрвень – гэта месяц, які асаблівым чынам прысвечаны ўшанаванню Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Культ Сэрца Езуса пачаўся ў Сярэдневякоўі, але з пачатку ён меў прыватны характар, з цягам часу ахапіў шырокія слаі грамадства. Містыка Сярэдневякоўя спалучала культ Сэрца Езуса з вельмі жывым набажэнствам да Найсвяцейшай Раны ў боку Хрыста. Першымі, хто ў гэтай ране, што была зроблена дзідай жаўнера, знайшоў Божае Сэрца, быў невядомы аўтар паэтычнага твору “Winny szczep mistyczny”. Тут гаворыцца, што менавіта ў гэтай ране ён з...
19 сакавіка – св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі Заступнік Паўсюднага Касцёла Урачыстасць св. Юзафа, абранніка НПМ і Заступніка Касцёла схіляе нас лепш прыгледзецца да св. Юзафа, які ўсё сваё жыццё суправаджаў у цішыні і пакоры Езуса і Марыю. Тым часам у Божых намерах св. Юзаф з’яўляецца галоўнай постаццю сярод тых, хто быў абраны і закліканы рэалізаваць Божы план збаўлення. Святы Юзаф паходзіў з каралеўскага роду Давіда. Быў ён сціплым вясковым цесляром з Назарэту....
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч