• Літургія
  • Разважанні з Божым Словам

26 чэрвеня, 2022

ХIІІ Звычайная нядзеля

кс. Юрый Марціновіч, святар рымска-каталіцкага абраду
26 чэрвеня – каментарый да літургіі слова(Лк 9, 51–62) Шукаць і рэалізаваць Божую волю   Езус Хрыстус падчас свайго навучання на зямлі неаднаразова звяртаўся да сустрэчных людзей з заклікам: “Ідзі за Мною”. Некаторыя самі, зачараваныя Яго Асобай, пад уплывам хвіліннага энтузіязму заяўлялі: “Я пайду за Табой”. Здавалася б, менавіта такога спантаннага стаўлення Езус і чакаў. Тым часам св. евангеліст Лука запісаў незвычайны адказ, які атрымаў ад Збаўцы такі захоплены вучань. Езус выразна папярэдзіў яго аб наступствах прынятага рашэння, падкрэсліваючы цяжкасці і нязручнасц...

19 чэрвеня, 2022

ХІІ Звычайная нядзеля

а. Андрэй Крот, святар грэка-каталіцкага абраду
19 чэрвеня – каментарый да другога чытання(Гал 3, 26-29) Юдэі, грэкі і беларускі народ   Чытанне з ХІІ Звычайнай нядзелі гаворыць нам пра тое, што Хрыстос яднае ўсіх людзей, незалежна ад полу, сацыяльнай ці нацыянальнай прыналежнасці. Апостал Павел піша да Галатаў: “Бо ўсе вы, хто ахрысціліся ў Хрыста, у Хрыста апрануліся. Няма ўжо ні юдэя, ні грэка; няма ні раба, ні свабоднага; няма ні мужчыны, ні жанчыны, бо ўсе вы адно ў Хрысце Ісусе” (Гал 3, 27–28).    У візантыйскай традыцыі ў другую нядзелю пасля Зыходу Святога Духа адзначаецца свята ўсіх святых то...

12 чэрвеня, 2022

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы

кс. Юрый Марціновіч, святар рымска-каталіцкага абраду
12 чэрвеня – каментарый да Евангелля  (Ян 16, 12–15) Таямніца Найсвяцейшай Тройцы   Місія Езуса на зямлі скончылася разасланнем. З таго часу вучні абвяшчаюць Добрую Навіну “ўсім народам” і хрысцяць у імя Айца, і Сына, і Святога Духа. З апостальскіх часоў заклік да веры ў імя Найсвяцейшай Тройцы суправаджае паўсядзённае жыццё. Так мы пачынаем і заканчваем дзень, а на працягу дня – пасілкі, працу, падарожжы і важныя справы. У імя Айца, і Сына, і Духа мы былі ахрышчаны. У імя Найсвяцейшай Тройцы святар адпускае грахі ў сакраманце паяднання. Такім жа чынам мы пач...

05 чэрвеня, 2022

Нядзеля Спаслання Святога Духа

а. Андрэй Крот, святар грэка-каталіцкага абраду
5 чэрвеня – каментарый да першага чытання(Дз 2, 1–11) Той, хто яднае народы    “Калі Усявышні, зышоўшы, мовы змяшаў, Ён раздзяліў між сабой народы; калі ж паслаў вогненныя языкі, да еднасці ўсіх паклікаў. Дзеля гэтага мы ўсе згодна славім Усесвятога Духа”. Гэты спеў, званы кандаком, які гучыць у Царкве візантыйскай традыцыі ва ўрачыстасць Зыходу Святога Духа, падкрэслівае важную для сённяшняга свету праўду: трэцяя Асоба Святой Тройцы – гэта Той, хто яднае людзей.

29 мая, 2022

VІІ Велікодная нядзеля

кс. Юрый Марціновіч, святар рымска-каталіцкага абраду
29 мая – каментарый да Евангелля  (Ян 17, 20–26). Аблічча Бога – Любоў   Гэты ўрывак з Евангелля паказвае, што кожны чалавек важны для Езуса, таму Ён моліцца аб еднасці ўсіх вернікаў. Аднак гэта не такая звычайная еднасць. Яна павінна быць сапраўднай, такой жа, як паміж Боскімі Асобамі ў Святой Тройцы. А тая еднасць неверагодная. Гэта адна Любоў, адзін Дух, адна Воля. Самі людзі не здольныя на такое дасканалае адзінства адзін з адным. Яно з’яўляецца дарам ад Бога. Таму Езус горача моліцца аб гэтым дары для ўсіх.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top