• Гісторыя
  • Парафіі і святыні

06 снежня, 2021

Пескі. Святыня з няпростым лёсам

Андрэй Вашкевіч
Пескі заўсёды знаходзіліся на важных шляхах. З поўдня на поўнач у даўнія часы праз гэтае мястэчка праходзіў каралеўскі шлях з Кракава ў Вільню, а па Нёмане з усходу на захад ішлі караблі з таварамі на Коўна і Каралявец. Размешчаныя на вялікай пясчанай выспе, утворанай рукавамі Зальвянкі, Пескі спачатку былі вялікім дваром, які належаў то Хаткевічам, то Сангушкам, то Сапегам… У 1680-ых гадах у Песках з’явіўся першы драўляны касцёл Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі. Гаспадарамі святыні былі айцы дамініканцы з Дзярэчына, які ў той час, таксама як і Пескі, належаў Сапегам, але самастойнай пара...

07 лістапада, 2021

Парафія Вялікая Рагозніца

Андрэй Вашкевіч
Рагоз – распаўсюджаная амаль ва ўсіх славянскіх мовах назва балотнай расліны, якая раней шырока выкарыстоўвалася ў гаспадарцы. З рагозу плятуць кошыкі, вяроўкі, робяць грубую тканіну. Яго нават можна ўжываць у ежу. Зразумела, што паселішчы, размешчаныя на берагах забалочаных невялікіх рэчак, часта атрымлівалі назву Рагозніца ці Рагожніца. †

08 кастрычніка, 2021

Прывалка. Пад абаронай арханёла Міхала

Андрэй Вашкевіч
Каля старога рэчышча Нёмана ў некалькіх дзесятках кіламетраў на поўнач ад Гродна знаходзіцца вёска Прывалка. Мясцовыя жыхары традыцыйна выводзяць назву вёскі ад “праваленага месца”, паколькі побач знаходзіцца маляўнічая даліна Райгарад, дзе, згодна з легендай, некалі знаходзіўся вялікі горад, які праваліўся пад зямлю, паколькі мясцовыя жыхары вялі нехрысціянскае жыццё. Але адна з першых гістарычных згадак пра Прывалку адносіцца да 1609 года, калі кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Ваза заснаваў у вёсцы асобную каталіцкую парафію, надзяліўшы яе шасцю валокамі зямлі. †

10 верасня, 2021

Касцёлік вясковы, прыгожы, як шэдэўр…

Андрэй Вашкевіч
Няма ў бліжэйшых ваколіцах Гродна мястэчка больш захаванага, чым наднёманскае Лунна. Дзесяткі цагляных “пажыдоўскіх” камяніц, праваслаўная царква ды сімпатычны касцёл быццам паглыбляюць у атмасферу пачатку ХХ стагоддзя, калі на гэтай зямлі мірна суіснавалі іудзеі ды прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій. Пашанцавала Лунну і на знакамітых асоб. Не адзін раз наведвала мястэчка каралева Бона Сфорца, малілася ў мясцовым касцёле знакамітая пісьменніца Эліза Ажэшка, рупліва збірае гісторыю Лунна сучасны яго летапісец Лявон Карповіч… †

11 ліпеня, 2021

Крамяніца. Цуд сярод пагоркаў

Андрэй Вашкевіч
Вёска Крамяніца хаця і знаходзіцца ў Зэльвенскім раёне, аднак яе можна смела аднесці да гістарычнай Ваўкавышчыны. Бо Ваўкавыскі павет праіснаваў у больш-менш нязменных межах з XVI стагоддзя ажно да 1939 года. Шчодра ўсыпаныя крэменем пагоркі (адсюль назва – Крамяніца), здаецца, не назавеш асабліва ўраджайнымі, але ўжо 500 гадоў таму Крамяніца згадваецца як багаты вялікакняскі двор, які па фундацыі Жыгімонта Старога забяспечваў ваўкавыскага пробашча дзесяткамі бочак жыта, ячменю і грэчкі. Прыкладна з 1560-ых гадоў Крамяніца апынулася ў руках прадстаўнікоў шляхецкага роду Вольскіх. Яны верна ...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top