Андрэй Вашкевіч
Першапачаткова населены пункт існаваў як каралеўскі двор. Паводле Пісцовай кнігі Гарадзенскай эканоміі 1558 года, асноўную частку вялікакняжацкіх сялянгароднікаў у двары Лабна і навакольных вёсках складалі праваслаўныя сяляне, што можна прачыць па імёнах: Трахім, Анупрый, Харытон, Панас, Мікіта, Сенька, Хама, Дзям’ян, Палікарп, Цімафей, Панкрат, Даніла, Парфён. Аднак сустракаліся і імёны каталіцкія – Станіслаў, Барталамей, Мацей. †