• Гісторыя
  • Парафіі і святыні

26 чэрвеня, 2022

Ябланова. Святыня над Нёманам

Андрэй Вашкевіч
Сёння населенага пункта Ябланова няма на карце Гродзеншчыны. Маёнтак Ябланова і старая капліца каля яго засталіся толькі на старых даваенных планах. Ад капліцы, праўда, засталіся яшчэ і сцены. Яна пабудавана ў тым жа стылі, што і нядаўна адноўлены касцёл у Воўчыне Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Капліца мае цалкам такі ж цэнтрычны квадратны план і будаўнічы аб’ём, тую ж яруснасць ваконных праёмаў на аднолькавых фасадах, тую ж таўшчыню сцен і такія самыя прыёмы цаглянай кладкі. Асабліва цікавы прыём дэкарыравання тынкоўкі фасадаў: плоскасці паміж пілястрамі запоўненыя маленькімі...

29 мая, 2022

Вярэйкі. Касцёл і яго будаўнікі

Андрэй Вашкевіч
Гісторыя Вярэйкаў не такая даўняя, як у большасці населеных пунктаў Гродзеншчыны. Яшчэ ў 1796 годзе гэта была вёска Рэплеўскай парафіі, якая складалася ўсяго з трынаццаці двароў. Аднак Вярэйкі пачалі імкліва расці і багацець, дзякуючы гаспадарлівасці роду Біспінгаў, выхадцаў з Вестфаліі. Біспінгі пераехалі ў Вялікае княства Літоўскае, каб схавацца ад рэлігійнага пераследу, і доўга служылі каралям і вялікім князям на дзяржаўных і вайсковых пасадах. Так склалася, што найбагацейшыя ва- лоданні на Гродзеншчыне Біспінгі сабралі ўжо пад канец існавання Рэчы Паспалітай. Дзве дачкі Юзафа Бі...

01 мая, 2022

Лапеніца: разбураная святыня

Андрэй Вашкевіч
     Адшукаць неадбудаваны храм на тэрыторыі Гродзеншчыны не так і проста, але і тут яны сустракаюцца.

03 красавіка, 2022

Мсцібава. Суровая прыгажосць

Андрэй Вашкевіч
Аглядаючы каталіцкія святыні заходняй часткі Ваўкавышчыны, заўсёды маеш уражанне, што быццам трапляеш у розныя еўрапейскія краіны. Сярэднявечная готыка Гнезна – і ты недзе ў Цэнтральнай Еўропе, велічная неаготыка Шылавічаў – і быццам апынуўся ў Бельгіі ці Нідэрландах, а вось неараманскі стыль касцёла св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве пакідае ўражанне, што знаходзішся на суровых Брытанскіх астравах.

06 сакавіка, 2022

Гнезна. Узор гатычнай архітэктуры на нашых землях

Андрэй Вашкевіч
Касцёл св. арханёла Міхала ў Гнезне – трэцяя па старажытнасці захаваная каталіцкая святыня ў Беларусі пасля касцёлаў у Ішкалдзі і Уселюбе. †

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top