1 жніўня 1943 года пад Навагрудкам нямецкімі акупантамі былі расстраляны с. Стэла і 10 яе паплечніц з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. Кожная з іх несла ў сабе адметнае адценне вопыту, чуласць і непаўторную форму духоўнай прыгажосці.
С. Канізія Вучыла дзяцей у Навагрудку рэлігіі, асновам арыфметыкі, польскай мове, а таксама рукадзеллю: мастацкай вышыўцы і цыраванню. Была патрабавальнай і строгай. Вучні называлі яе “сястра Дысцыпліна”, але ўсё роўна любілі і паважалі. †
Паводле кнігі “Назначэнне і выбар” с. Барбары Грамады CSFN
Езус меў 12 найбліжэйшых вучняў, разам з якімі дзяліў хлеб, час, радасці і перажыванні. Усе яны загінулі мучаніцкай смерцю, апрача аднаго – апостала Яна. Падобная гісторыя паўтарылася ў недалёкім мінулым на беларускай зямлі. 11 сясцёр з Навагрудка як і 11 апосталаў пайшлі за Хрыстом, выпіўшы келіх цярпення. Жывая засталася толькі адна… Людвіка Якубаўна Банась, у манастве сястра Марыя Малгажата ад Сэрца Езуса, канаючага ў Аліўным Садзе.
За Хрыстом да канца У канцы ліпеня 1943 года немцы выклікалі супольнасць сясцёр у камісарыят. Настаяцельніца разумела, што адна сястра пав...
Гродзенскія душпастары ў час нямецкай акупацыі былі аб’ектам асаблівых рэпрэсій з боку акупантаў. У Гродне ў сярэдзіне 1942 г. у турме апынуліся наступныя святары: Альбін Ярашэвіч, дзекан і пробашч гродзенскай Фары; пенсіянеры Ян Крукоўскі і Тэадор Рылла; Юстын Скакоўскі, капелан касцёла сясцёр назарэтанак; Людвік Саванеўскі, прэфект Фары, да вайны рэдактар газеты “Новае Жыццё”; Казімір Шыпіла, вікарый з Фары; Станіслаў Смялоўскі, вікарый з Фары; Эмільян Войтах, вікарый пабернардынскай парафіі, а таксама айцы францішкане: Дыянізій Клімчак, Тытус Стралевіч і Аркадзь Вальтась. Адзіным святаро...
Перыяд Вялікага посту з’яўляецца часам пакаяння і навяртання сэрца, часам сталай адданасці Богу. Мы скіроўваем свае позіркі на Укрыжаванага, які дзеля нас адрокся ад усяго і склаў у ахвяру сваё жыццё. Мы прымаем у гэты перыяд розныя пакаянныя практыкі і робім добрыя пастановы, каб ачысціць і захаваць зерне любові, пасаджанае ў нас Хрыстом. Варта таксама ў гэты час пазнаёміцца з гісторыямі святых, якія з’яўляюцца нібы маяком на шляху да паяднання са Збаўцам.
Як прыклад трыумфу Божай любові хацелася б прывесці гісторыю адзінаццаці бласлаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка, 15-я гадавіна беаты...
Культ Марыі пачаў развівацца яшчэ падчас зямнога жыцця нашай нябеснай Маці. Існуе шмат розных груп, рухаў, якія праслаўляюць Божую Маці і служаць Ёй. Рух Марыі (РМ) з’яўляецца адным з іх. Каб больш даведацца пра гэты рух, мы паразмаўлялі з яго кіраўніком Алегам Горбачам. Спачатку варта сказаць некалькі слоў пра кіраўніка руху. Пан Алег, як яго называюць дзеці, кіруе таксама рухам Яна Паўла II, якому 2 кастрычніка споўніцца ўжо 2 гады. Нядаўна гэты чалавек арганізаваў Цэнтр дапамогі жыццю, дзе яго ўдзельнікі моляцца за забарону абортаў. Акрамя гэтага ў сваёй парафіі ў...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч