Выдавецкая навінка Даследуючы гісторыю... Тыражом Інстытуту Палітычных Навукаў Польскай Акадэміі Навук з Варшавы нядаўна выйшла ў свет кніга Ларысы Міхайлік “Каталіцкі Касцёл на Гродзеншчыне. 1939 –1956 г.г.“. Мы прапануем нашым чытачам размову з аўтарам і агульнае знаёмства з новай, можна сказаць унікальнай публікацыяй, якая ўяўляе сабой каштоўны ўклад у даследаванні гісторыі Паўсюднага Касцёла ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе ў вышэй згаданы перыяд. Напамінаем, што Ларыса Міхайлік была шматгадовым працаўніком газеты “Слова Жыцця” і гало...
А. Войцех Навачык, місіянер-аблат Беззаганнай Постаць айца Войцеха Навачыка OMI, які адыйшоў 25 гадоў таму назад па ўзнагароду ў неба, абуджае вялікую зацікаўленасць як сярод жыхароў Навагрудка і ваколіцаў, так і маладога пакалення вернікаў Беларусі. ёсць шмат напісанага пра гэтага чалавека і ўспамінаў яго парафіянаў, сёстраў-назарэтанкаў, а таксама - сукамернікаў з лагеру з Комі. Дзяцінства і маладосць Войцех Навачык нарадзіўся 20 красавіка 1910 г. ў мясцовасці Лэнка Велька ў Познаньскім ваяводстве ў сялянскай сям’і...
Езуіты ў Гродне Графічнае абазначэнне IHS - першапачатковая абрэвіятура (скарачэнне) імя Езус у грэчаскім алфавіце. Яно было прынята ў якасці герба езуітаў (Езусовага Таварыства) і афіцыйна выступае ў пячатках ордэна з перыяду жыцця св. Ігнацыя Лаёлы. З цягам часу былі дададзены іншыя значэнні: lesum habemus socium (Езус - сябар), lesus hominum salvator (Езус - Збаўца людзей). (Паводле энцыклапедыі аб езуітах). Заканчэнне. Пачатак у папярэднім нумары Будаўніцтва касцёла З дазволу Віленскай Капітулы на купленых землях езуіт...
“Вітай, Марыя” - для ксяндза Яна Галіча,аЛЬбо кампазітар з Клюшчан Шмат талентаў, вядомых не толькі ў Беларусі, узгадавала Клюшчанская зямля. Сярод іх яркімі зорачкамі свецяць імёны святароў: К.Стаповіча і Я.Семашкевіча, якія пакінулі глыбокі след на ніве барацьбы за незалежную Беларусь. Іх аб’ядноўвае яшчэ і тое, што абодва яны належалі да клюшчанскай парафіі. Непрацяглы час ксёндз Стаповіч (з вясны 1915 да паловы 1916 года) працаваў у клюшчанскім касцёле, а кс.Семашкевіч у гэтай святыні цэлебраваў сваю першую Імшу (1907). &nb...
Езуіты ў Гродне 4 кастрычніка 1587 г. правінцыял Паоло Кампано з Яраслаўля праінфармаваў генерала езуітаў у Рыме аб тым, што ў 1584 г. кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый запрасіў у Гродна езуітаў. Як вынікае з яго пісьма, для прыезду ў Гродна і заснавання калегіума, езуіты патрабуюць дастатковых фінансавых сродкаў на ўтрыманне. Ён пісаў у пісьме: «Патрэбна шмат выдаткаў для належнага функцыянавання калегіі: дома для святароў і манахаў, памяшканне школы павінна быць прасторным для моладзі, святыня - адпаведная для святарскай службы, а таксама - годнае ха...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч