• Гісторыя
  • Юбілеі

19 мая, 2017

Адна з прыгажэйшых натуральных дэкарацый

Ангеліна Пакачайла
Да 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме На фігурах Маці Божай Фацімскай ля ног Марыі часта можна ўбачыць галубоў. Яны змяшчаюцца на памяць аб тых птушках, якія незвычайным чынам суправаджалі фацімскую фігуру падчас маштабнай перэгрынацыі пасля Другой сусветнай вайны. Мэтай перэгрынацыі было прыпамінанне людзям каштоўнасці хрысціянскага братэрства, якое павінна існаваць паміж народамі, вартасці прабачэння. Менавіта таму была абрана фігура Маці Божай з Фацімы, пасланне якой выразна падкрэслівае жаданне міру.    Як паведамляе швейцарскі рэлігійны часопіс “Stella Maris”, ...

06 мая, 2017

Фацімскія ўказальнікі

кс. Юрый Марціновіч
Аб’яўленні Маці Божай у Фаціме – гэта святло, якое з’яўляецца асноўным элементам найважнейшай у гісторыі апошняга часу інтэрвенцыі з Неба, што адбылася ў 1917 годзе. Мінула ўжо 100 гадоў, але святло той падзеі дагэтуль не паблекла і не зацямнілася новымі ліхтарамі аб’яўленняў. Чым глыбейшы змрок вакол нас, тым яснейшы бляск абвешчанай у Фаціме таямніцы Беззаганнага Сэрца Марыі. Праз Найсвяцейшую Панну Стварыцель хацеў перадаць людзям падказкі для вандроўкі ў невядомае. Просьбы, парады і перасцярогі Беззаганнай павінны былі дапамагчы нам пазбегнуць памылак, катастроф, цярпення, а ў першую ч...

06 мая, 2017

Юбілейная малітва прысвячэння Фацімскай Каралеве Ружанца

Рэдакцыя
Вітай, Маці Божая,    Панна Марыя,    Фацімская Каралева Ружанца!    Бласлаўлёная Ты між жанчынамі!    Ты – вобраз Касцёла,    напоўненага бляскам     пасхальнага святла.    Ты – гонар нашага люду    і знак перамогі над злом.       Абяцанне міласэрнай любові Айца,    Настаўніца абвяшчэння Добрай Навіны,    Знак палаючага агню Святога Духа!    У гэтай даліне радасці і смутку    навучы нас вечным праў...

06 мая, 2017

Санктуарый Маці Божай у Фаціме

Ангеліна Пакачайла
З нагоды 100-годдзя аб’яўленняў Марыі ў Партугаліі “Слова Жыцця” прапануе адправіцца ў віртуальнае падарожжа па адным з найбуйнейшых сусветных паломніцкіх цэнтраў – санктуарыі Маці Божай Фацімскай. Сэрцам санктуарыя лічыцца капліца Аб’яўленняў. Пабудавана ў 1919 годзе па просьбе, якую выказала сама Панна Марыя. З 1920 года ў капліцы выстаўлена фігура Маці Божай, якая створана па вобразе, што бачыла і апісала візіянерка с. Луцыя дос Сантас. Фігура стаіць на пастаменце, устаноўленым на месцы, дзе рос дуб, над якім пастушкам аб’явілася Прыгожая Панна. Штогод 13 мая, у гадавіну аб’яўленняў М...

06 мая, 2017

Я чытач «Слова Жыцця»

Рэдакцыя
Да 20-годдзя заснавання газеты Рэдакцыя аб’явіла конкурс сярод чытачоў. Ахвотным прапанавалася распавесці пра сябе і сваё сяброўства з выданнем, дадаўшы да гісторыі фотаздымак.    Прыемна здзівіла, што “Слова Жыцця” чытаюць розныя, але ў той жа час вельмі падобныя паміж сабой людзі. З лістоў відаць, што маладых і старэйшых аб’ядноўвае адно – вера, якая з’яўляецца мэтай кожнага свядомага хрысціяніна, і, у той жа час, сэнсавым стрыжнем выдання. Рэдакцыя таксама выказвае словы шчырай удзячнасці ўсім, хто скіраваў супрацоўнікам “Слова Жыцця” добрае слова і склаў свае віншаванні з...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top