2005 год
27 лютага - У Гродна прыехаў кс. абп Марцін Відовіч, Апостальскі нунцый у Беларусі. У катэдры была адпраўлена ўрачыстая святая Імша. 3 сакавіка - Кс. прэлат Казімір Шаняўскі падчас св. Імшы ў Радуні дзякаваў за 90 гадоў жыцця і 65 гадоў святарства. 25 сакавіка - У Радуні адышоў да Бога па вечную ўзнагароду кс. прэлат Казімір Шаняўскі. †
28 снежня – 1 студзеня - ў Ратэрдаме адбылася сустрэча моладзі, арганізаваная супольнасцю братоў з Taize. 1 мая - распачацце перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага ў гродзенскай катэдры. 6 – 8 мая - Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Воранава. 13 мая - ў касцёле Звеставання НПМ вернікі сталі сведкамі накладання кароны на фігуру Маці Божай Фацімскай. †
2004 год
5 верасня - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў Каталіцкі цэнтр, узніклы пры парафіі св. Міхала Арханёла, які павінен служыць душпастырскім мэтам супольнасці вернікаў. 9 кастрычніка - У парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбыліся пасвячэнні дыяканату клерыка Андрэя Урублеўскага. Пасвячэнні ўдзяліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч. 6 лістапада - У Вароне (пар. Варняны, дэк. Астравец) кс. бп Аляксандр Кашкевіч у прысутнасці кс. б-па Антонія Дзям’янкі асвяціў адноўленую капліцу св. Юрыя. †
2004 год
11 студзеня - Гродна наведаў Апостальскі нунцый кс. абп Іван Юрковіч, які адправіў св. Імшу ў Пабрыгіцкім касцёле. 14 студзеня - Адбылося пахаванне а. Караля Шчэпанюка OFMCap, капуцына, які працаваў у Ліпнішках. Пахавальную св. Імшу ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч. 4 сакавіка - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў касцёл у Першамайску (дэканат Ліда). 24 сакавіка - 10-годдзе харытатыўнай арганізацыі “Карытас” у нашай дыяцэзіі. †
2003 год
19 верасня - у Ашмянах памёр кс. Антоній Юсель, пробашч парафіі ў Граўжышках. 21 верасня - парафія ў Дзярэчыне святкавала два юбілеі: 90 гадоў з моманту ўзнікнення касцёла і 10 гадоў пасля яго адбудовы. Падчас урачыстасці кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў у Дзярэчыне дом сясцёр назарэтанак. 25 верасня - у Гродне ў дыяцэзіяльнай курыі адбылася XVIII пленарная сесія Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. У Гродна прыбыў Апостальскі нунцый абп Іван Юрковіч. 28 верасня - урачыстае святка...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч