• Зваротная сувязь
  • Пытанні і адказы
  • Што трэба рабіць, каб падрыхтавацца да шлюбу, і колькі часу спатрэбіцца?

Што трэба рабіць, каб падрыхтавацца да шлюбу, і колькі часу спатрэбіцца?

 |  grodnensis.by  |  Задай пытанне
grodnensis  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
Калі маладыя людзі рашаюцца на заключэнне сужэнскага саюзу, то павінны звярнуцца ў парафію, да якой належаць. Пробашч ці іншы ўпаўнаважаны святар праінфармуе заручаных аб неабходных дакументах і этапах падрыхтоўкі да сакраманту сужэнства. Спатрэбяцца пасведчанні аб хросце, канфірмацыі, І Камуніі (калі прымалі гэтыя сакраманты ў іншай парафіі, чым тая, дзе будзе заключацца шлюб) і дакумент ідэнтыфікацыі асобы.
    Найважнейшыя пытанні – перадшлюбныя заняткі, перадшлюбныя паведамленні і перадшлюбны пратакол. Пачынаць трэба з перадшлюбных заняткаў, якія арганізоўваюцца ў вялікіх парафіях цыклічна для некалькіх пар адначасова, а ў меншых – для кожнай пары асобна. Мэта заняткаў – абмеркаванне пытанняў, звязаных з заключэннем шлюбу, супольным жыццём, правамі і абавязкамі сужэнцаў, іх духоўным жыццём, а таксама стварэннем сям’і і адкрытасцю на прыняцце і выхаванне патомства. Дзе гэта магчыма, у межах курсу праводзяцца сустрэчы са спецыялістамі ў сферы медыцыны і псіхалогіі. Такі курс лепш прайсці ў парафіі пражывання, але можна таксама запісацца ў іншым месцы, дзе пры касцёле арганізаваны заняткі, a пасля прадставіць адпаведныя пасведчанні ў касцёл, дзе будзе заключацца сакрамант шлюбу.
    У падрыхтоўку да сужэнства належыць уключыць таксама кананічна-душпастырскую размову, якая называецца перадшлюбным пратаколам і якую святар праводзіць з заручанымі. На такую размову будучыя сужэнцы павінны прыйсці разам. Яна датычыць, акрамя асабовых дадзеных, здольнасці да сужэнства, перашкод, таго, што супярэчыць волевыяўленню заключэння шлюбу, а таксама іншых пытанняў.
    Сакраментальнае сужэнства – справа Бога і чалавека, таму важным элементам падрыхтоўкі з’яўляецца асабістая і ўзаемная малітва тых, хто хоча стаць перад алтаром, каб перад абліччам Бога прынесці сужэнскую прысягу, аддаючы сябе іншай асобе і прымаючы яе як дар. Варта таксама з наймалодшых гадоў маліцца аб добрым мужы і добрай жонцы. Малітвай могуць падтрымліваць бацькі, хросныя, родныя і блізкія, а таксама ўся парафіяльная супольнасць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top