• Зваротная сувязь
  • Пытанні і адказы
  • Што азначае назва “Вячэра Пана” для акрэслення св. Імшы?

Што азначае назва “Вячэра Пана” для акрэслення св. Імшы?

 |  Niedziela.pl  |  Задай пытанне
niedziela logo  Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
Адразу трэба сказаць, што прычын для трывогі няма. Гэта самая старажытная назва Эўхарыстыі, якую выкарыстоўваў нават св. Павел у Першым пасланні да Карынцянаў (11, 20): “Таму, калі вы збіраецеся дзеля гэтага, то гэта не спажыванне Вячэры Пана”.
    Калі мы гаворым пра “Вячэру Пана”, думаем пра тое, што сядзім з Уваскрослым і з’яўляемся з Ім адным цэлым.
    Зрэшты, св. Імша літургічна выяўляецца як трапеза, Вячэра, накрыты стол, як паказвае мадэль і схема Апошняй Вячэры: Езус узяў хлеб (= прыгатаванне і прынясенне хлеба і віна, г. зв. “offertorium”); узнёс падзяку (= Эўхарыстычная малітва, або “kanon”); паламаў яго (= ламанне хлеба); раздзяліў паміж вучнямі (= святая Камунія). Таксама першая частка, Літургія слова, мае форму вячэры ці трапезы: Божае слова “ламаецца і раздзяляецца”, як ежа ці хлеб, каб насыціць веру людзей.
    ІІ Ватыканскі сабор у Канстытуцыі аб святой літургіі назваў св. Імшу “пасхальнай трапезай” (КЛ 47);
    “сталом Божага слова” акрэсліваецца першая яе частка (КЛ 51), якая разам з другой часткай складае адзін акт культу. У сваю чаргу “адзіным сталом” Сабор называе св. Імшу ў Канстытуцыі аб Божым Аб’яўленні (КА 21): “Хлеб жыцця падаецца як са стала слова Божага, так і з Цела Хрыстовага”.
    Назва “Вячэра Пана” таксама мае два аспекты. Папершае, трэба ў ёй удзельнічаць, а дакладней – карміцца як словам, так і Целам Хрыстовым: няма сэнсу ўдзельнічаць у застоллі, устрымліваючыся ад ежы і піцця. Паругое, кожная вячэра падразумявае ідэю групы, супольнасці, Касцёла; прысутнасць братоў або сваякоў, з якімі размаўляюць, паглыбляюць сувязі братэрства і любові.
    Акрамя вяртання да вытокаў св. Імшы і дапамогі нам у лепшым разуменні ходу цэлебрацыі і прысутнасці Уваскрослага, назва “Вячэра Пана” падкрэслівае братэрскую, сямейную атмасферу, якая павінна існаваць паміж тымі, хто ў ёй удзельнічае.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top