• Зваротная сувязь
  • Пытанні і адказы
  • Як вярнуцца да жыцця ў веры ў Хрыста пасля захаплення эзатэрыкай?

Як вярнуцца да жыцця ў веры ў Хрыста пасля захаплення эзатэрыкай?

 |  grodnensis.by  |  Задай пытанне
  Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
Эзатэрыка ўключае ў сябе астралогію, ёгу, магію, тэасофію і многія іншыя ілжэвучэнні. Акультызм і акультныя практыкі з’яўляюцца неад’емнымі складнікамі эзатэрыкі. Лічыцца, што эзатэрычныя “веды” заўсёды былі таемнымі і валодалі імі толькі асаблівым чынам пасвечаныя ў іх “тонкасці” людзі. Некаторыя з тых, хто займаецца эзатэрыкай, запэўніваюць, што іх вучэнні і практыкі дапушчальныя і карысныя для прадстаўнікоў усіх веравызнанняў, бо яны быццам бы спрыяюць больш высокаму духоўнаму развіццю.
    Эзатэрыка – гэта парушэнне першай запаведзі, у якой гаворыцца пра ўшанаванне Адзінага Бога, пра тое, каб толькі з Ім мець адносіны.
    Першае, з чаго трэба пачаць свой шлях пакаяння, – гэта, вядома, споведзь. Асабіста маё меркаванне – хоць яно і заснавана на адносна невялікім досведзе малітваў аб вызваленні і ўнутраным аздараўленні, – што лепш за ўсё прыступаць да споведзі з усяго жыцця. Чаму так? Бо інтарэс і прывязанасць да эзатэрыкі маюць свае карані, і яны схаваны ў мінулым чалавека, у яго выхаванні, сям’і, у яго ранах… Д’ябал умее спрытна навязваць людзям свае планы. Таму было б добра адрачыся ад усіх грахоў і іх наступстваў ва ўласным жыцці.
    Вяртанне да Пана – гэта шлях, прасякнуты, вядома, малітвай, размовамі са спаведнікам, духоўнікам. Можна таксама прайсці хрысціянскія курсы, на якіх, у першую чаргу, чалавек пазнае Святое Пісанне, біяграфіі святых, гісторыю і традыцыю Касцёла. Адзін з важных падмуркаў духоўнасці – гэта жыццё сакрамантамі Касцёла, такімі, як, напрыклад, Эўхарыстыя. І яшчэ вельмі добра мець побач больш дасведчанага чалавека, які мог бы падказваць пэўныя моманты рэлігійнага жыцця.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top