Размова з няверуючым чалавекам (атэістам ці агностыкам) заўсёды нялёгкая, таму што закранае розныя пытанні адносна веры ў Бога. У такім выпадку трэба найперш размаўляць пра існаванне Бога, пра мой вобраз Бога і пра ўласны досвед веры ў Яго. Няма сэнсу адразу разважаць пра нейкія справы, звязаныя з дысцыплінай Касцёла, таму што няверуючаму гэта будзе незразумела. Чаму? Бо ён не верыць у Бога, а значыць, усё іншае, звязанае з рэлігіяй, не мае сэнсу.†
Падчас размовы мы карыстаемся пэўнымі словамі, тэрмінамі, паняццямі, фармулёўкамі, каб зразумець адзін аднаго. І гэтыя словы становяцца больш канкрэтнымі, калі размаўляем на канкрэтныя тэмы з пэўнай галіны навукі. У матэматыцы адны, у медыцыне іншыя. Таму і гаворачы пра “біяполе”, трэба разумець, да якой сферы гэтае паняцце ды з’ява адносяцца і хто імі карыстаецца. †
Найперш, трэба разабрацца, што маем на ўвазе пад словам “святасць”. Святы – гэта не той, хто не мае ніякага граху, але хто жыве ў блізкіх адносінах з Панам і шукае Яго волю. На гэтым шляху заўсёды будуць цяжкасці і падзенні. †
Каб адказаць на гэтае пытанне, варта разгледзець два асноўныя моманты: што такое сужэнства і што такое жалоба? Касцёл вучыць, што сужэнства – гэта саюз, праз які мужчына і жанчына ўстанаўліваюць паміж сабой супольнасць усяго жыцця (параўн. ККП 1055). “Заключыць такі саюз могуць мужчына і жанчына, ахрышчаныя, якія маюць права ўзяць шлюб, дабравольным чынам выражаюць сваю згоду” (ККК 1625) i не звязаны папярэднім сужэнскім саюзам (параўн. ККП 1085.1). Саюз спыняецца са смерцю аднаго з сужэнцаў. †
Прысвячэнне – кароткая форма выказвання, скіраваная да таго, каму штосьці дораць, тым, хто дорыць, паведамленне пра асвячэнне новай святыні ці місійнага крыжа, а таксама інфармацыя пра асобу, якой аўтар прысвячае свой твор. Што датычыцца людзей, прысвячэнне з’яўляецца найвышэйшай удзячнасцю, выразам памяці, любові або павагі да асобы. Гэта словы, уласнаручна напісаныя і падпісаныя аўтарам твора або ўладальнікам прадмета. Першапачаткова такую ўдзячнасць атрымлівалі касцёлы, місійныя крыжы і іншыя рэлігійныя рэчы, а таксама асобы, якія займалі высокае становішча ў грамадскай іерархіі. Пазней ...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч