• Зваротная сувязь
  • Пытанні і адказы

26 чэрвеня, 2022

Ці можа святар быць дарадчыкам у сямейных справах?

ave-maria.by
У асобе святара мы сустракаем не проста чалавека з тэарэтычнымі ведамі, але асобу са шчырым жаданнем служыць. У першую чаргу, варта памятаць, што святар – гэта асоба, заданне якой выказваць не прыватныя меркаванні, але дзяліцца з вернікамі вучэннем і досведам Касцёла (ККК, 1551–1553). Ніякая зямная арганізацыя не мае столькі назапашаных ведаў і такога вопыту, колькі Каталіцкі Касцёл за дзве тысячы гадоў нястомнага служэння збаўленню сужэнства і сям’і. Па-другое, быць святаром не прафесія, а пакліканне, як і да сям’і (KKK, 1603; Ян Павел ІІ, Pastores dabo vobis, 41; Familiaris Con...

12 чэрвеня, 2022

Што можна рабіць з асвечанай вадой?

grodnensis.by
Паводле каталіцкай традыцыі, асвечаная вада належыць да сакраманталіяў. Чым з’яўляюцца сакраманталіі? Як кажа нам Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, гэта прадметы або дзеянні, якія, дзякуючы малітве Касцёла, указваюць на духоўныя даброты і асвячаюць штодзённае жыццё веруючага чалавека, рыхтуючы яго да больш глыбокага прыняцця і перажывання канкрэтнага сакраманту.

15 мая, 2022

Ці верыць, што калі ажаніцца ў маі, то ўсё жыццё будзеш “маяцца”?

grodnensis.by
Народнае павер’е мае вытокі ў кельтскай культуры. Старажытныя кельты на пачатку мая адзначалі свята Белтэйн (Beltane), падчас якога заключаліся г. зв. “пробныя сужэнствы”. Сужэнцы маглі скасаваць такі саюз без усялякіх наступстваў, адсюль і меркаванне, што майскія шлюбы нетрывалыя.

01 мая, 2022

Як распазнаць жыццёвае пакліканне?

mlodziez.przemyska.pl
Няма чалавека без паклікання. Як адкрыць свой шлях? На чым засяродзіцца, а чаго не рабіць? Выбар у жыцці заўсёды звязаны з рызыкай, уласнай адказнасцю і наступствамі, а перадусім з адсутнасцю пэўных адказаў. Паглядзіце, як вы выбіраеце чалавека, з якім хочаце пражыць сваё жыццё: не ведаеце, што будзе на шляху, з чым сустрэнецеся, вядома, вы самі павінны клапаціцца аб гэтай прыгожай любові і кожны дзень развіваць яе ды песціць. Што тычыцца любога паклікання, кожны адчувае дзесьці ў сэрцы, дзе яго месца. Адзіная праблема ў тым, ці дае ён сабе час і прастору, каб разглядзець гэта.

17 красавіка, 2022

Што трэба рабіць, каб падрыхтавацца да шлюбу, і колькі часу спатрэбіцца?

grodnensis.by
  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top