Будслаў, Браслаў, Брэст, Бялынічы, Гудагай, Гродна, Лагішын, Тракелі – копіі цудадзейных абразоў з гэтых найвядомейшых санктуарыяў Беларусі пачалі перэгрынацыю па нашай краіне ў чэрвені мінулага года. Іх арыгіналы былі ў свой час каранаваны папскімі каронамі, што азначае прызнанне іх духоўнага значэння на нашай зямлі. У марыйным месяцы маі разам з а. Станіславам Станеўскім CSsR, адным з арганіз...
Дзень жанчын, 8 сакавіка, прайшоў, аднак май – месяц асаблівага ўспаміну Марыі, Маці Божай, жанчыны – таксама можа быць добрай нагодай для разважання над павагай да жанчын у гісторыі Каталіцкага Касцёла і яго асяроддзя.
Можа ўзнікнуць пытанне, чаму часцей вядзецца гаворка пра павагу да жанчын, чым да мужчын? Ці мужчын паважаць не трэба? Канешне, трэба. Адн...
Літанія да Маці Божай, таксама вядомая як Ларэтанская літанія, уяўляе сабой малітву шматлікіх заклікаў, у якой Марыі даюцца розныя тытулы і імёны, якія апісваюць Яе ролю, заслугі і прыкметы. Кожны з гэтых тытулаў або імён узяты са Святога Пісання, традыцыі ці дэкрэтаў Касцёла. Аднак больш за ўсё тых, якія выспеўваў Божы народ. Молячыся літаніяй, трэба ўсведамляць, што гэта сво...
Падчас Вялікага посту ККББ абвясціла, што з’явілася магчымасць аказваць дапамогу бежанцам “з ахопленай баявымі дзеяннямі тэрыторыі Украіны”. Біскупы заахвочвалі ладзіць збор дапамогі праз “Карытас”. З кс. Андрэем Аніскевічам, дырэктарам “Карытас Беларусь”, размаўляем пра тое, як праходзіць гэтая акцыя, аб яе першых выніках і актыўнасці беларусаў у справе дапамогі ўкраінцам.
Прычынай устанаўлення адзінага свята апосталаў Філіпа і Якуба стала размяшчэнне іх рэліквій у адным месцы – базіліцы Дванаццаці святых апосталаў у Рыме.
Розныя дарогі вядуць да Бога. Часам яны звілістыя, поўныя складаных падзей. Аднак важна, каб у пошуках нашага Стварыцеля мы не здаваліся і не адмаўляліся.
8 мая – каментарый да першага чытання на IV Велікодную нядзелю (Дз 13, 14. 43–52)
Для ўсіх народаў Першае чытанне IV Велікоднай нядзелі распавядае пра надзвычай важную ў гісторыі Царквы падзею. Апосталы, якія ў першыя гады пасля Уваскрасення прапаведавалі Добрую Вестку толькі юдэям, пачынаюць абвяшчаць Евангелле язычнікам. Прычынай адкрыцця супольнасці вернікаў Хрыста на...
1 мая – каментарый да Евангелля на III Велікодную нядзелю (Ян 21, 1–19)
Дарога любові Дваццаць першы раздзел Евангелля паводле св. Яна вядзе нас да берагоў Тыберыядскага возера. Апосталы, якія ў пэўны момант свайго жыцця кінулі сеткі, каб стаць лаўцамі людзей, пасля бурных падзей у Іерусаліме вяртаюцца, каб зноў стаць рыбакамі. На жаль, гэта немагчыма. Пасля шматгадовага...
† Балівія. Балівійскі Касцёл выказвае шкадаванне ў сувязі са смерцю 42-гадовага а. Уілберта Дазы OFM і заклікае разабрацца ў злачынстве, якое адбылося ў парафіі св. Францішка ў Санта-Крус. Генеральны сакратарыят Канферэнцыі біскупаў Балівіі ў сваім паведамленні выказаў шкадаванне і жах з нагоды гэтага злачынства. “Мы просім як мага хутчэй правесці яснае і даклад...
Пандэмія перарвала шматгадовую традыцыю пешых паломніцтваў у беларускія санктуарыі. Ужо два гады вялікія арганізаваныя пілігрымкі не ходзяць. Пытанне, ці адбудуцца паломніцтвы ў гэтым годзе, таксама застаецца адкрытым. “Чакаем рашэння біскупаў, але апошняе слова застаецца за ўладамі”, – кажуць кіраўнікі пешых груп.
Вялікі чацвер. Касцёл. Я стаю на каленях і чакаю, калі да мяне падыдзе ксёндз і падасць Цела Хрыста. Чакаю доўга: шмат людзей сёння. Пачынаю разглядацца навокал: там дзеці жвава тупаюць туды-сюды, там ціхенька моліцца жанчына, там нехта прыняў Камунію і сказаў: “Амэн”, – а там нехта абапёрся на сцяну касцёла ад стомленасці.
Няма чалавека без паклікання. Як адкрыць свой шлях? На чым засяродзіцца, а чаго не рабіць? Выбар у жыцці заўсёды звязаны з рызыкай, уласнай адказнасцю і наступствамі, а перадусім з адсутнасцю пэўных адказаў. Паглядзіце, як вы выбіраеце чалавека, з якім хочаце пражыць сваё жыццё: не ведаеце, што будзе на шляху, з чым сустрэнецеся, вядома, вы самі павінны клапаціцца аб гэтай прыгожай любові і к...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч