• 8 (583), 17 красавіка 2022

У нумары 8 (583), 17 красавіка 2022:


Бог прысутны ў нашай рэчаiснасцi

| Інтэрв'ю
Уваскрасенне Езуса Хрыста, гiстарычнай фiгуры, а таксама Бога, як верым мы, хрысцiяне, адбылося больш за дзве тысячы гадоў таму. Разам са змёртвыхпаўстаннем успамiнаем, што Езус цярпеў: фiзiчна, псiхiчна, духоўна. Аб цярпеннi чалавека, аб перажываннi штодзённасцi ў Вялiкiм посце i аб атрыманнi радасцi ад уваскрасення Езуса мы пагаварылi з а. Аркадзем Куляхам OCD, пробашчам гудагайскай парафii ...

Віншаванні! 17 красавіка

| Ад шчырага сэрца
❧✿❧ Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ясевічу жадаем моцнага здароўя, нястомнай радасці, шчасця і поспехаў у душпастырскай паслузе. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны момант Вашага жыцця, Езус падтрымлівае ва ўсім, а святы заступнік нястомна апекуецца. Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Вялікіх Эйсмантаў

Дазволіць прымірэнню перамагчы над падзелам

| Слова рэдактара
Чарговы раз у жыцці мы можам адсвяткаваць урачыстасць Уваскрасення Пана. І хоць штогадова адзначаем гэтыя святы, абставіны заўсёды розныя, заўсёды новыя. Мы жывём у смутныя часы і не ўпэўнены ў заўтрашнім дні, назіраючы за тым, што адбываецца з нашым братнім народам ва Украіне.   Перад абліччам гэтых падзей застаецца нешта пэўнае, непахіснае, тое, што не залежыць ад лёсу гісторыі...

З днём нараджэння, “Слова Жыцця”!

| Юбілей
Здаецца, толькі ўчора адзначалі 20-гадовы юбілей газеты, узгадваючы разам з рэдактарам-заснавальнікам пачаткі выдання, як надышла чарговая прыгожая дата – 25-годдзе “Слова Жыцця”. За апошні перыяд газета “прыхарашылася” знешне – з новага сезона 2020 года пачала выходзіць у адноўленым выглядзе: больш стрыманым, а разам з тым і больш стылёвым. Выданне таксама ўзбагацілася ўнутрана: уздымаліся вос...

За што трэба дзякаваць Богу?

| На шляху да святасці
Каб абнаўляцца розумам, каб больш набліжацца да самога сябе, да Бога і да іншых людзей, нам неабходна змяніць сваю перспектыву бачання: змяніць нараканне на падзяку. Падзяка – дзівосны інструмент, які змагаецца з нашым гонарам. Гэта хлеб, які здольны насыціць нас, зберагчы ад духоўнай смерці з-за прагі чужых рэчаў, талентаў, асяроддзя і ўсяго таго, што ёсць у іншага чалавека. “Глядзіце, нікому...

ІІ Велікодная нядзеля

Каментарый да першага чытання (Дз 5, 12–16) Царква і малітва аб ацаленні   Першае чытанне на Другую Велікодную нядзелю нагадвае нам пра пачаткі Царквы. Звернем увагу на тое, якое важнае месца ў станаўленні супольнасці вучняў Хрыста займаюць аздараўленні. “Праз веру ўсё больш далучалася да Госпада, мноства мужчын і жанчын, так што выносілі хворых на вуліцы і клалі іх на насілка...

Метады распазнавання плоднасці – вера ці веданне?

| Экалогія сужэнства
Час ад часу здараецца дыялог, які выклікае ўва мне буру эмоцый. Ён паўтараецца зноў і зноў са шлюбнымі парамі, маладымі і ўжо вопытнымі сем’ямі, выпадковымі знаёмымі, якія сочаць за маёй старонкай у Instagram, з сяброўкамі і скептыкамі.    – Я не веру ў гэтыя метады, – кажуць мне звычайна.    – Не верыце? – адказваю я з усмешкай. – Я таксама не веру ў метад. Гэта п...

Не ненавідзець – гэта ласка

| Інтэрв'ю
З назарэтанкай з Жытоміра паразмаўлялі пра сённяшнюю рэчаіснасць сясцёр ва Украіне. Пра сірэны, бутэрброды патрабуючым, людскую салідарнасць, пераасэнсаванне веры і прабачэнне. Асаблівым чынам затрымаліся на апошнім. “Прабачэнне павінна стаць нашым рашэннем, выбарам”, – сказала с. Францішка.

Нядзеля Уваскрасення Пана

Каментарый да Евангелля (Ян 20, 1–9) Трыумф Езуса – наша надзея    Ніхто не бачыў уваскрасення. Гэты момант не апісвае ніводнае з Евангелляў. Што важна: Евангелле не з’яўляецца рэканструкцыяй падзей, гэта збор сведчанняў. Падзея ўваскрасення не паддавалася ўяўленню аўтараў, якія, урэшце, маглі б прыдумаць бачанне ўваскрослага Езуса. Уваскрасенне грунтуецца на сведчаннях. ...

Пальмовая нядзеля ў гродзенскай катэдры

| З жыцця Касцёла
10 красавіка, у нядзелю Мукі Пана, якая распачынае Вялікі тыдзень, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў св. Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. У гэты дзень у святыні чыталася апісанне Мукі Пана, пасля чаго іерарх звярнуўся да вернікаў з гаміліяй.    Біскуп адзначыў важнасць Пальмовай нядзелі, якая нагадвае пра ўезд Езуса ў Іерусалім, каб там п...

Паўсюдны Касцёл (37)

| Варта ведаць
   † Партугалія. Сусветным дням моладзі ў Лісабоне па традыцыі будуць папярэднічаць Дні моладзі ў дыяцэзіях. Як паінфармаваў арганізацыйны камітэт форуму, яны пройдуць 26–31 ліпеня 2023 года. Пілігрымы змогуць лепш пазнаёміцца з мясцовым Касцёлам і правесці час з жыхарамі Партугаліі напярэдадні галоўных падзей Сусветных дзён моладзі ў 17-ці дыяцэзіях гэтай краіны. Пасля самастойнага ...

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры, дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі!

| Пастырскае Слова
“Я – уваскрасенне і жыццё.    Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць” (Ян 11, 25–26).     Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!    Дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі!

Што трэба рабіць, каб падрыхтавацца да шлюбу, і колькі часу спатрэбіцца?

| Задай пытанне
  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі кашто...

Як дапамагчы чалавеку, які трапіў у секту?

| Дапамагчы добрай радай
Адразу хачу сказаць, што я разглядаю секту як залежнасць. Апынуўшыся ў секце, чалавек губляе ўнутраную свабоду, надзявае розныя маскі рэлігійных заблытанняў, з якіх ужо не можа вырвацца самастойна, таму яму патрэбна дапамога. Часам дастаткова падтрымкі кагосьці блізкага, але часцей за ўсё сітуацыі бываюць настолькі складанымі, што патрабуецца дапамога спецыяліста.

Як прабачыць непрабачальнае?

| На шляху да святасці
Я ўжо ўсвядоміла: думка, што я жыву ў вельмі жудасны час, – гэта не думка. Гэта рэчаіснасць, да якой не хочацца прызвычайвацца, але якую трэба прыняць і неяк навучыцца з ёю жыць.    Нават у такі час я знаходжу плюсы: я пазнаёмілася з неверагоднымі людзьмі, з якімі лягчэй перажываць усё, што адбываецца, навучылася цаніць тое, што раней успрымалася як нешта зусім нармальнае, напрык...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top